Намеснік Міністра прыродных рэсурсаў і аховы навакольнага асяроддзя Андрэй Хмель прызначаны ўпаўнаважаным Урада Рэспублікі Беларусь па выкананню Пагаднення паміж Урадам Рэспублікі Беларусь і Кабінетам Міністраў Украіны аб сумесным выкарыстанні і ахове трансгранічных вод ад 16 кастрычніка 2001 года. Адпаведнае рашэнне замацавана пастановай Савета Міністраў Беларусі ад 29 жніўня 2018 года №626.
Намеснікамі ўпаўнаважанага прызначаныя начальнік аддзела выкарыстання і аховы водных рэсурсаў галоўнага ўпраўлення прыродных рэсурсаў Міністэрства прыродных рэсурсаў і аховы навакольнага асяроддзя Таццяна Сліж і генеральны дырэктар дзяржаўнага аб'яднання па меліярацыі зямель, водным і рыбнай гаспадарцы "Белводгас" Сяргей Ляцко.
Дакумент уступае ў сілу з дня яго афіцыйнага апублікавання.
Урад Рэспублiкi Беларусь
Дзейнасць Урада
Медыягалерэя