Савет Міністраў адобрыў дагавор паміж Урадам Рэспублікі Беларусь і Урадам Рэспублікі Узбекістан аб сацыяльна-эканамічным супрацоўніцтве на 2019 - 2023 гады ў якасці асновы для правядзення перагавораў. Адпаведнае рашэнне змяшчаецца ў пастанове Саўміна ад 6 верасня 2018 года № 642.
Урад упаўнаважыў Міністэрства замежных спраў на правядзенне перагавораў па праекту Дагавора, дазволіўшы пры неабходнасці ўносіць у яго змяненні і дапаўненні, якія не маюць прынцыповага характару, а таксама на падпісанне Дамовы пры дасягненні дамоўленасці ў межах адобранага праекта.
Дадзеная пастанова ўступае ў сілу з дня яе прыняцця.
Урад Рэспублiкi Беларусь
Дзейнасць Урада
Медыягалерэя