Пастановай Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь ад 20 верасня 2018 г. №
690 працягнута на 2019 - 2026 гады дзеянне паніжанай велічыні
працэнтнай стаўкі па доўгатэрміноваму субардынаванаму крэдыту,
усталяванай на ўзроўні 0,4 стаўкі рэфінансавання Нацыянальнага банка.
Пастановы Урада № 708 ад 8 верасня 2016 г. i № 264 ад 7 красавіка 2017 г. прызнаны страціўшымі сілу.
Прыняты
дакумент уступае ў сілу з 1 студзеня 2019 года і будзе спрыяць
далейшаму фінансаваму аздараўленню сельскагаспадарчых арганізацый,
захаванню аб'ёмаў іх ільготнага крэдытавання, а таксама своечасовым
выкананні абавязацельстваў перад ААТ "Белаграпрамбанк".
Велічыня
працэнтнай стаўкі па доўгатэрміноваму субардынаванаму крэдыту
вызначаецца Урадам па ўзгадненні з Нацыянальным банкам у адпаведнасці з
Указам Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь ад 14 ліпеня 2016 г. № 268 "Аб
стварэнні і дзейнасці адкрытага акцыянернага таварыства "Агенцтва па
кіраванні актывамі ".
Урад Рэспублiкi Беларусь
Дзейнасць Урада
Медыягалерэя