Бел | Рус | Eng PDA
навіна

ад 21.09.2018

Сустрэча з Дзмітрыем Мядзведзевым

Прэм'ер-міністр Беларусі Сяргей Румас у Сочы сустрэўся з кіраўніком расійскага Урада Дзмітрыем Мядзведзевым.

"Я ўдзячны вам, што вы знайшлі час сёння сустрэцца, каб мы маглі працягнуць абмеркаванне тых пытанняў, якое мы пачалі ў ходзе нашых тэлефонных перамоваў. Нашы намеснікі працавалі ў гэты час па пытаннях, якія яны курыруюць. І ваша прапанова аб тым, што група высокага ўзроўню павінна быць каардынатарам ўсіх пытанняў, ужо сёння ўвасабляецца. Намеснік Прэм'ер-міністра Ігар Петрышэнка далажыў мне, што група ўжо працуе. І новы пасол Расіі ў Беларусі Міхаіл Бабіч ужо таксама ўключыўся ў гэтую работу", - сказаў Прэм'ер-міністр Беларуси.

Сяргей Румас таксама прапанаваў перад сустрэчай прэзідэнтаў дзвюх краін зверыць пазіцыі. "Ці правільна мы разумеем тое, што напрацавалі нашы віцэ-прэм'еры. Для таго, каб палегчыць працу ўжо на шырокай сустрэчы ў прысутнасці кіраўнікоў дзяржаў", - адзначыў ён.

Прэм'ер-міністр Расіі Дзмітрый Мядзведзеў у сваю чаргу сказаў, што на перамовах у Сочы бакам неабходна абмеркаваць як бягучыя праекты, так і развіццё адносін паміж Расіяй і Беларуссю. У цэлым сітуацыю ў супрацоўніцтве дзвюх краін ён ахарактарызаваў як нядрэнную, звярнуўшы ўвагу на істотны рост тавараабароту, як па выніках 2017-га, так і ў 2018-м. Пры гэтым рост паставак адзначаецца з абодвух бакоў.

"Але ёсць пытанні, якія заўсёды ўзнікаюць, у тым ліку ў сферы энергетычнага супрацоўніцтва і ў іншых галінах", - дадаў кіраўнік расійскага Урада. Дзмітрый Мядзведзеў таксама яшчэ раз асабіста павіншаваў Сяргея Румаса з прызначэннем на пасаду прэм'ер-міністра, пажадаўшы яму поспехаў у гэтай адказнай працы.

Фота: БелТА


Фотаздымкі