Бел | Рус | Eng PDA
навіна

ад 25.09.2018

Пасяджэнне Прэзідыума Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь

Урад Беларусі рыхтуе прапановы для далейшага развіцця будаўнічай галіны, паведаміў Прэм'ер-міністр Рэспублікі Беларусь Сяргей Румас сёння на пасяджэнні Прэзідыума Савета Міністраў.

На пасяджэнні разгледжаны праект стратэгіі развіцця будаўнічай галіны Беларусі да 2025 года і план мерапрыемстваў па яе рэалізацыі. Са справаздачай аб выкананні даручэнняў Кіраўніка Дзяржавы па забеспячэнню эфектыўнага функцыянавання будгаліны выступіла Міністэрства архітэктуры і будаўніцтва.

Сяргей Румас нагадаў, што ў лістападзе адбудзецца семінар-нарада з удзелам Кіраўніка Дзяржавы па пытаннях павышэння эфектыўнасці будаўнічага комплексу. Запланавана справаздача Урада аб выпраўленні сітуацыі ў галіне з прадстаўленнем канкрэтных прапаноў па яе далейшаму развіццю.

"Яшчэ ў 2013 годзе работа будаўнічага комплексу была падрабязна разгледжана на нарадзе ў Кіраўніка Дзяржавы. Усе неабходныя рашэнні прынятыя і рэалізуюцца. Разам з тым, умовы працы як на знешніх, так і на ўнутраным рынках дынамічна змяняюцца, што, безумоўна, уплывае на сацыяльна-эканамічнае развіццё краіны ў цэлым і будаўнічага комплексу ў прыватнасці. Мы павінны адэкватна, а самае галоўнае - своечасова рэагаваць на гэтыя змены", - падкрэсліў кіраўнік Урада.

"За мінулы час мы істотна нарасцілі вытворчыя магутнасці будаўнічага комплексу - як падрадных прадпрыемстваў, так і арганізацый прамысловасці будаўнічых матэрыялаў, істотна павялічылі кадравы патэнцыял галіны. Але сёння, зыходзячы з прадстаўленых дакументаў, дадзены патэнцыял выкарыстоўваецца недастаткова эфектыўна", - мяркуе Прэм'ер-міністр.

Паводле яго слоў, створаныя ў краіне ўмовы дазваляюць выкарыстоўваць новыя кропкі росту і адысці ад залежнасці ў бюджэтным фінансаванні. Прынятыя Урадам і Нацыянальным банкам меры па стрымліванню інфляцыі пашырылі доступ да рэсурсаў камерцыйных банкаў на досыць камфортных умовах. З улікам гэтага Сяргей Румас лічыць магчымым больш шырокае выкарыстанне магчымасцей банкаўскай сістэмы пры будаўніцтве сацыяльнай, інжынернай і транспартнай інфраструктуры.

На пасяджэнні абмяркоўвалася таксама нарошчванне экспарту будаўнічых паслуг і яго далейшая дыверсіфікацыя.

Прэм'ер-міністр акцэнтаваў увагу, што для ацэнкі эфектыўнасці работы будгаліны павінны быць выразныя, зразумелыя і абгрунтаваныя крытэрыі. У цэнтры ўвагі застанецца і рашэнне жыллёвага пытання - гаворка ідзе пра тое, каб забяспечыць ва ўстаноўленыя тэрміны жыллём ўсе шматдзетныя сем'і, якія стаяць на ўліку маючых патрэбу больш за адзін год.

Акрамя таго, на парадку сённяшняга пасяджэння разгледжана пытанне аб выкананні даручэнняў Кіраўніка Дзяржавы па развіццю рынку авіяцыйных перавозак, павышэнню яго прывабнасці для насельніцтва і развіццю транзітнага патэнцыялу краіны.

Фота: БелТА


Фотаздымкі