Бел | Рус | Eng PDA
навіна

ад 26.09.2018

Аб стварэньнні аргкамітэту па падрыхтоўцы і правядзенні рэспубліканскага семінара-нарады аб павышэнні эфектыўнасці будаўнічага комплексу

​Распараджэннем Прэм'ер-міністра Рэспублікі Беларусь ад 25 верасня 2018 года № 281р створаны арганізацыйны камітэт па падрыхтоўцы і правядзенні рэспубліканскага семінара-нарады аб павышэнні эфектыўнасці будаўнічага комплексу. Яго ўзначаліў Намеснік Прэм'ер-міністра Уладзімір Кухараў.

Аргкамітэту даручана распрацаваць і зацвердзіць план мерапрыемстваў па падрыхтоўцы і правядзенні рэспубліканскага семінара-нарады, забяспечваць каардынацыю работы задзейнічаных у ім дзяржорганаў, а таксама ажыццяўляць кантроль за яго выкананнем.

Пры неабходнасці аргкамітэт можа далучаць да працы ва ўстаноўленым парадку кіраўнікоў і спецыялістаў рэспубліканскіх органаў дзяржкіравання, аблвыканкамаў, Мінскага гарвыканкама і іншых арганізацый.