Бел | Рус | Eng PDA
навіна

ад 28.09.2018

Аб павышэнні экспартных пошлін на нафту і нафтапрадукты

​Беларусь з 1 кастрычніка 2018 года павышае экспартныя пошліны на нафту і нафтапрадукты, якія вывозяцца за межы мытнай тэрыторыі Еўразійскага эканамічнага саюза (ЕАЭС). Адпаведнае рашэнне змяшчаецца ў пастанове Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь ад 27 верасня 2018 г. № 702.

Стаўка экспартнай пошліны на сырую нафту будзе павышана са $130 да $137,5 за 1 т. Пошліна на прамагонны бензін павысіцца з $71,5 да $75,6 за 1 т, на таварныя бензіны - з $39 да $41,2 за 1 т.

Пошліна на лёгкія, сярэднія дыстыляты складзе $41,2 за 1 т (была $39). Такая ж пошліна ўстаноўлена ў дачыненні да дызельнага паліва, бензолу, талуолу, ксілолы, змазачных і іншых алеяў.

У папярэдні раз стаўкі вывазных мытных пошлін у дачыненні да сырой нафты і асобных катэгорый тавараў, выпрацаваных з нафты, змяняліся 1 верасня. Тады яны былі зніжаны.