Аб назначэнні прадстаўнікоў дзяржавы ў органах кіравання ЗАТ "Беларуская нацыянальная біятэхналагічная карпарацыя"

​Намеснік Прэм'ер-міністра Рэспублікі Беларусь Міхаіл Русы і Міністр сельскай гаспадаркі і харчавання Леанід Заяц назначаны прадстаўнікамі дзяржавы ў органах кіравання закрытага акцыянернага таварыства "Беларуская нацыянальная біятэхналагічная карпарацыя". Адпаведнае рашэнне замацавана пастановай Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь ад 3 кастрычнiка 2018 года № 713.

Дакумент прыняты ў адпаведнасці з Указам Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь ад 19 лютага 2008 года № 100 "Аб некаторых пытаннях ўладальніцкага нагляду" і ўступае ў сілу з дня яго прыняцця.



Надрукавана з сайта www.government.by
Адрас публікацыі http://www.government.by/be/content/8298
надрукаваць