Бел | Рус | Eng PDA
навіна

ад 18.10.2018

Сустрэча з дзяржаўным сакратаром Саюзнай дзяржавы

Пасяджэнне Савета Міністраў Саюзнай дзяржавы пройдзе 13 снежня ў Брэсце, паведаміў Прэм'ер-міністр Беларусі Сяргей Румас сёння на сустрэчы з дзяржаўным сакратаром Саюзнай дзяржавы Рыгорам Рапотам.

"Беларускі бок прапанаваў правесці Савет Міністраў Саюзнай дзяржавы 13 снежня ў Брэсце, згода расійскага боку атрымана. Сёння мы павінны абмеркаваць ход падрыхтоўкі гэтага мерапрыемства, якія ў нас засталіся яшчэ няўзгодненыя пытанні, каб за астатні час іх дашліфаваць", - сказаў Сяргей Румас.

Паводле інфармацыі Рыгора Рапоты, на 14 лістапада намечана пасяджэнне групы высокага ўзроўню Савета Міністраў Саюзнай дзяржавы - практычна за месяц да саюзнага Саўміна ў Брэсце. Падрыхтоўка да гэтых двух мерапрыемстваў ужо ідзе, да 20 кастрычніка павінны быць падрыхтаваны матэрыялы для іх правядзення. "Падсумаваўшы тое, што ў іх ёсць, мы будзем прапаноўваць парадак дня пасяджэння саюзнага Саўміна ў канчатковым выглядзе", - дадаў ён. У цэлым па ўсіх пытаннях, якія прапануецца ўнесці ў парадак дня, работа пачата. Разам з тым дзяржсакратар Саюзнай дзяржавы прапанаваў Сяргею Румасу звярнуць увагу на некаторыя з пытанняў і дадаткова абмеркаваць іх.

Фота БелТА


Фотаздымкі