Бел | Рус | Eng PDA
навіна

ад 19.12.2018

Аб стварэнні арг камітэта па падрыхтоўцы і правядзенню мерапрыемстваў, прысвечаных 100-годдзю Ленінскага Камуністычнага Саюза Моладзі Беларусі

Распараджэннем Прэм'ер-міністра Рэспублікі Беларусь ад 15.12.2018 г. № 379р створаны арганізацыйны камітэт па падрыхтоўцы і правядзенні мерапрыемстваў, прысвечаных 100-годдзю Ленінскага Камуністычнага Саюза Моладзі Беларусі.

Старшынёй аргкамітэта назначаны Міністр адукацыі Ігар Карпенка, яго намеснікам - першы сакратар Цэнтральнага камітэта грамадскага аб'яднання "Беларускі рэспубліканскі саюз моладзі" Дзмітрый Варанюк.

Аргкамітэту даручана да 1 мая 2019 г. распрацаваць і зацвердзіць план названых мерапрыемстваў.

Пры неабходнасці ва ўстаноўленым парадку аргкамітэт можа далучаць да сваёй працы кіраўнікоў і спецыялістаў рэспубліканскіх органаў дзяржкіравання і іншых дзяржарганізацый, падпарадкаваных Ураду, аблвыканкамаў, Мінскага гарвыканкама і іншых арганізацый.​