Бел | Рус | Eng PDA
навіна

ад 14.01.2019

Аб стварэнні рэспубліканскага аргкамітэта

​Распараджэннем Прэм'ер-міністра Рэспублікі Беларусь ад 11 студзеня 2019 г. № 7р створаны Рэспубліканскі арганізацыйны камітэт па падрыхтоўцы і правядзенню у 2019 годзе мерапрыемстваў, прысвечаных 50-годдзю ўстановы адукацыі "Нацыянальны дзіцячы адукацыйна-аздараўленчы цэнтр "Зубраня". Старшынёй аргкамітэта назначаны Міністр адукацыі Ігар Карпенка.

Аргкамітэту даручана распрацаваць і зацвердзіць план мерапрыемстваў, прысвечаных юбілею установы.

Пры неабходнасці да работы па падрыхтоўцы і правядзенню названых мерапрыемстваў могуць далучацца кіраўнікі і спецыялісты рэспубліканскіх органаў дзяржкіравання і іншых дзяржарганізацый, падпарадкаваных Ураду, Мінскага аблвыканкама і іншых арганізацый.