Бел | Рус | Eng PDA
навіна

ад 21.01.2019

Аб ліцэнзаванні экспарту асобных відаў лесаматэрыялаў

​Пастановай Савета Міністраў ад 18 студзеня 2019 г. № 34 ўводзіцца ліцэнзаванне экспарту з Рэспублікі Беларусь за межы мытнай тэрыторыі Еўразійскай эканамічнай саюза асобных відаў лесаматэрыялаў.
 
Згодна з пастановай, экспарцёрам асобных відаў лесаматэрыялаў неабходна атрымліваць генеральную або разавую ліцэнзію, якая выдаецца ў Міністэрстве антыманапольнага рэгулявання і гандлю па ўзгадненні з Міністэрствам лясной гаспадаркі.

Міністэрства лясной гаспадаркі ўзгадняе заяву аб выдачы ліцэнзіі на экспарт лесаматэрыялаў пры наяўнасці заключанага паміж названым Міністэрствам і арганізацыяй пагаднення аб умовах паставак лесаматэрыялаў.

Міністэрству замежных спраў ва ўстаноўленым парадку даручана паведаміць  ў Еўразійскую эканамічную камісію аб прынятай меры, унесці на яе разгляд прапанову аб прымяненні іншымі дзяржавамі - членамі Еўразійскага эканамічнага саюза аналагічных мер, а таксама праінфармаваць Выканаўчы камітэт Садружнасці Незалежных Дзяржаў аб прыняцці гэтай пастановы.

Пастанова прынята ў адпаведнасці з Дагаворам аб Еўразійскім эканамічным саюзе ад 29 мая 2014 года і Указам Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь ад 5 красавіка 2016 г. № 124 "Аб дзяржаўным рэгуляванні знешнегандлёвай дзейнасці".

Асноўныя пункты пастановы ўступаюць у сілу з праз 10 дзён пасля афіцыйнага апублікавання і дзейнічаюць на працягу шасці месяцаў.