Бел | Рус | Eng PDA
навіна

ад 31.01.2019

Аб зніжэнні экспартных пошлін на нафту і нафтапрадукты

Беларусь з 1 лютага 2019 года зніжае экспартныя пошліны на нафту і нафтапрадукты, якія вывозяцца за межы мытнай тэрыторыі Еўразійскго эканамічнаго саюза (ЕАЭС). Адпаведнае рашэнне змяшчаецца ў пастанове Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь ад 30 студзеня 2019 г. № 62.

Стаўка экспартнай пошліны на сырую нафту будзе зніжана з $89 да $80,7 за 1 т. Пошліна на прамагонны бензін знізіцца з $48,9 да 44,3$ за 1 т, на таварныя бензіны - з $26,7 да $24,2 за 1 т.

Пошліна на лёгкія, сярэднія дыстыляты складзе $24,2 за 1 т (была $26,7). Такая ж пошліна ўстаноўлена ў дачыненні да дызельнага паліва, бензолу, талуолу, ксілолы, змазачных і іншых алеяў.

У папярэдні раз стаўкі вывазных мытных пошлін у дачыненні да сырой нафты і асобных катэгорый тавараў, выпрацаваных з нафты, змяняліся 1 студзеня 2019 года. Тады яны таксама былі зніжаны.