Бел | Рус | Eng PDA
навіна

ад 17.06.2019

Аб замацаванні службовых асоб

Распараджэннем Прэм'ер-міністра Рэспублікі Беларусь ад 14.06.2019 г. № 230р у мэтах забеспячэння эфектыўнага ўзаемадзеяння рэспубліканскіх і мясцовых органаў дзяржкіравання па выкананню даручэнняў Кiраўнiка дзяржавы аб паскораным развіцці 11 гарадоў з колькасцю насельніцтва 80 тыс. чалавек і больш замацаваны наступныя адказныя службовыя асобы:
Першы намеснік Прэм'ер-міністра Аляксандр Турчын - за Мазырскім раёнам Гомельскай вобласці і Лідскім раёнам Гродзенскай вобласці;
Намеснік Прэм'ер-міністра Уладзімір Дворнік - за г.Бабруйскам і Бабруйскім раёнам Магілёўскай вобласці;
Намеснік Прэм'ер-міністра Уладзімір Кухараў - за Барысаўскім, Маладзечанскім і Салігорскім раёнамі Мінскай вобласці;
Намеснік Прэм'ер-міністра Ігар Ляшэнка - за г.Наваполацкам, Аршанскім і Полацкім раёнамі Віцебскай вобласці;
Намеснік Прэм'ер-міністра Ігар Петрышэнка - за г.Пінскам і Пінскім раёнам, г. Баранавічы і Баранавіцкім раёнам Брэсцкай вобласці.

Названыя службовыя асобы аказваюць неабходнае садзейнічанне аблвыканкамам у выпрацоўцы эфектыўных мер, накіраваных на забеспячэнне паскоранага развіцця гарадоў і адпаведных адміністрацыйна-тэрытарыяльных адзінак, а таксама ў стварэнні дадатковых умоў для іх устойлівага эканамічнага росту, у вырашэнні арганізацыйных і тэхнічных пытанняў, звязаных з падрыхтоўкай і рэалізацыяй планаў развіцця названых тэрыторый, у частцы кантролю за ходам ажыццяўлення такіх планаў, а таксама ў ацэнцы чаканых вынікаў ад іх рэалізацыі.

Акрамя таго, адказныя службовыя асобы прымаюць меры па ўрэгуляванні спрэчных пытанняў, якія ўзнікаюць у ходзе рэалізацыі планаў развіцця названых тэрыторый.

Пры неабходнасці да дадзенай работы ва ўстаноўленым парадку могуць прыцягвацца прадстаўнікі рэспубліканскіх органаў дзяржкіравання і іншых дзяржарганізацый, падпарадкаваных Ураду.