Бел | Рус | Eng PDA
навіна

ад 29.07.2019

Аб прадстаўніках Рэспублікі Беларусь і Урада Рэспублікі Беларусь у міжнародных арганізацыях

Пастановай Савета Міністраў ад 24 лiпеня 2019 г. № 489 Рабаволаў Уладзімір Анатольевіч, генеральны дырэктар ДУ "Нацыянальны цэнтр інтэлектуальнай уласнасці", назначаны паўнамоцным прадстаўніком Рэспублікі Беларусь у Адміністрацыйным савеце Еўразійскай патэнтнай арганізацыі і паўнамоцным прадстаўніком Урада Рэспублікі Беларусь у Міждзяржаўным савеце па пытаннях прававой аховы і абароны інтэлектуальнай уласнасці.

Курман Аляксей Віктаравіч, намеснік генеральнага дырэктара ГУ "Нацыянальны цэнтр інтэлектуальнай уласнасці", назначаны намеснікам паўнамоцнага прадстаўніка Рэспублікі Беларусь у Адміністрацыйным савеце Еўразійскай патэнтнай арганізацыі і намеснікам паўнамоцнага прадстаўніка Урада Рэспублікі Беларусь у Міждзяржаўным савеце па пытаннях прававой аховы і абароны інтэлектуальнай уласнасці.

Пастанова прынята ў адпаведнасці з Еўразійскай патэнтнай канвенцыяй ад 9 верасня 1994 года і Пагадненнем аб супрацоўніцтве ў галіне прававой аховы і абароны інтэлектуальнай уласнасці і стварэнні Міждзяржаўнага савета па пытаннях прававой аховы і абароны інтэлектуальнай уласнасці ад 19 лістапада 2010 года.

Дакумент уступае ў сілу пасля яго афіцыйнага апублікавання.