Бел | Рус | Eng PDA
навіна

ад 11.10.2019

Аб стварэнні рабочай групы

Распараджэннем Прэм'ер-міністра Рэспублікі Беларусь ад 10.10.2019 г. № 460р створана рабочая група па распрацоўцы доўгатэрміновага прагнозу паліўна-энергетычнага балансу.

 

Працоўнай групе пры ўдзеле экспертаў, склад якіх зацверджаны гэтым жа распараджэннем, неабходна да 5 лістапада 2019 г. распрацаваць доўгатэрміновы прагноз паліўна-энергетычнага балансу, які забяспечвае энергетычную незалежнасць Рэспублікі Беларусь і які ўлічвае значэнне энергетычнай галіны, ва ўвязцы з прагнозам сацыяльна-эканамічнага развіцця Рэспублікі Беларусь.

 

Таксама даручана да 12 лiстапада 2019 г. прадставіць ва ўстаноўленым парадку ва Урад доўгатэрміновы прагноз паліўна-энергетычнага балансу і іншыя неабходныя матэрыялы для разгляду на пасяджэнні Прэзідыума Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь.