Бел | Рус | Eng PDA
навіна

ад 16.11.2020

Нарада ў Прэзідэнта Беларусі аб удасканаленні спагнання платы за допуск да дарожнага руху

Удасканаленне спагнання платы за допуск да дарожнага руху абмяркоўвалася сёння на нарадзе ў Прэзідэнта Беларусі Аляксандра Лукашэнкі.

Падрабязнасці: http://president.gov.by/by/news_by/view/narada-ab-udaskanalenni-spagnannja-platy-za-dopusk-da-darozhnaga-ruxu-24890/ .

Як расказаў журналістам па выніках нарады Прэм'ер-міністр Раман Галоўчанка, абмяркоўваліся розныя варыянты ўдасканалення спагнання так званага дарожнага збору. Паводле яго слоў, галоўныя прынцыпы, якімі будуць кіравацца Урад і парламентарыі пры выпрацоўцы рашэння гэтага пытання, былі абазначаны Прэзідэнтам у пачатку нарады і застануцца нязменнымі: прастата аплаты, справядлівасць і магчымасць забяспечыць збор гэтага плацяжу.

"Беларусь інвесціравала дастатковую колькасць сродкаў у стварэнне і мадэрнізацыю дарожнай сеткі. Таму на аснове існуючага сусветнага вопыту мы ўважліва прааналізавалі, як у розных краінах збіраецца гэты падатак (плацеж, пошліна). Практычна ва ўсіх краінах СНД, Еўропы ў той ці іншай форме такія плацяжы фарміруюцца грамадзянамі для частковага ўтрымання, мадэрнізацыі, рамонту дарожнай сеткі, - адзначыў Прэм'ер-міністр. - Неабходна яшчэ раз прааналізаваць з удзелам парламентарыяў, грамадзян для таго, каб выбраць найбольш аптымальны варыянт, які будзе ў найбольшай ступені адпавядаць тым крытэрыям, якія я назваў".

Гаворачы аб тым, на працягу якога часу можа быць вырашана пытанне аб змяненні спагнання дарожнага збору, Раман Галоўчанка запэўніў, што дзейнічаць парламентарыі і ўрад будуць аператыўна. "Дзеючая форма выплаты дзяржпошліны - яна існуе, яе трэба плаціць, гэта тыя сумы, якія з'яўляюцца даволі пад'ёмнымі (сярэдні памер пошліны для фізасоб, паводле даных урада, складае цяпер 7,45 базавай велічыні, або Br201,15 у год. – (Заўвага.). Таму сказаць, што нас нешта прыспешвае, не магу. Але, вядома, будзем усё гэта рабіць аператыўна, таму што асноўная работа па вычляненні найбольш прымальных варыянтаў, праведзена ўжо. Трэба толькі яшчэ раз іх абмеркаваць, каб зверыцца з народам", - растлумачыў Прэм'ер-міністр.

Фота: БелТА

Фотаздымкі