Электронныя звароты

Электронныя звароты грамадзян, у тым ліку індывідуальных прадпрымальнікаў, і юрыдычных асоб, у Савет Міністраў Рэспублікі Беларусь накіроўваюцца і разглядаюцца ў адпаведнасці з патрабаваннямі Закона Рэспублікі Беларусь ад 18 лiпеня 2011 года ”Об обращениях граждан и юридических лиц“.

Электронны зварот у Савет Міністраў Рэспублікі Беларусь можа быць накіраваны праз рубрыку ”Электронныя звароты“ шляхам запаўнення формаў: ”Электронная форма для грамадзян“, ”Электронная форма для юрыдычных асоб і індывідуальных прадпрымальнікаў“.

У адпаведнасці з Законам Рэспублікі Беларусь ад 18 лiпеня 2011 года ”Об обращениях граждан и юридических лиц“ электронны зварот выкладаецца на беларускай або рускай мове.

Электронны зварот грамадзяніна ў абавязковым парадку павінен утрымліваць:

  • прозвішча, уласнае імя, імя па бацьку (калі такое маецца) або ініцыялы грамадзяніна;
  • адрас месца жыхарства (месца знаходжання) грамадзяніна;
  • сутнасць звароту;
  • адрас электроннай пошты грамадзяніна.


Электронны зварот юрыдычнай асобы ў абавязковым парадку павінен утрымліваць:

  • поўную назву юрыдычнай асобы; месца знаходжання юрыдычнай асобы; сутнасць звароту;
  • прозвішча, уласнае імя, імя па бацьку (калі такое маецца) або ініцыялы кіраўніка ці асобы, упаўнаважанай ва ўстаноўленым парадку падпісваць звароты;
  • адрас электроннай пошты юрыдычнай асобы.

Адказы на электронныя звароты накіроўваюцца ў электронным выглядзе на адрас электроннай пошты, указаны ў электронным звароце, або ў пісьмовым выглядзе на адрас месца жыхарства (месца знаходжання) грамадзяніна цi месца знаходжання юрыдычнай асобы ў выпадках, устаноўленых Законам Рэспублікі Беларусь ад 18 лiпеня  2011 года ”Об обращениях граждан и юридических лиц“.

Да электронных зваротаў, якія накіроўваюцца прадстаўнікамі заяўнікоў, павінны прыкладацца электронныя копіі дакументаў, якія пацвярджаюць іх паўнамоцтвы.

Адозва электроннага звароту ажыццяўляецца шляхам падачы пісьмовай заявы або накiравання заявы ў электроннай форме тым жа спосабам, якім быў накіраваны электронны зварот.

У выпадку, калі накiраваныя электронныя звароты аналагічнага зместу ад розных заяўнікоў носяць масавы характар (больш за дзесяць зваротаў), адказы на такія звароты могуць размяшчацца на афіцыйных сайтах дзяржаўных органаў і іншых дзяржаўных арганізацый, да кампетэнцыі якіх адносіцца разгляд выкладзеных пытанняў, у глабальнай камп’ютарнай сетцы Інтэрнэт без накiравання адказаў (паведамленняў) заяўнікам.

Пакідаюцца без разгляду па сутнасці звароты:

  • якія выкладзены не на беларускай або не на рускай мове;
  • у якіх не названа прозвішча, уласнае імя, імя па бацьку, адрасы месца жыхарства (месца знаходжання) грамадзяніна;
  • у якіх адсутнiчае поўная назва юрыдычнай асобы і адрас яго месца знаходжання, прозвiшча, уласнае iмя, iмя па бацьку кіраўніка або асобы, упаўнаважанай ва ўстаноўленым парадку падпісваць звароты (для юрыдычных асоб);
  • тэкст якіх не паддаецца чытанню;
  • у тэксце якіх маюцца нецэнзурныя або абразлівыя словы цi выразы;
  • якiя падлягаюць разгляду ў адпаведнасці з заканадаўствам аб канстытуцыйным судаводстве, грамадзянскім, грамадзянскім працэсуальным, гаспадарчым працэсуальным, крымінальна-працэсуальным заканадаўствам, заканадаўствам, якое вызначае парадак адміністрацыйнага працэсу, заканадаўствам аб адміністрацыйных працэдурах або ў адпаведнасці з заканадаўчымі актамі ўстаноўлены iншы парадак падачы і разгляду такіх зваротаў;
  • якiя ўтрымліваюць пытанні, што не адносяцца да кампетэнцыі Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь;
  • па якiх прапушчаны без уважлівай прычыны тэрмін падачы скаргі;
  • па якiх пададзены паўторны зварот, калі ён ужо быў разгледжаны па сутнасці і ў ім не ўтрымліваюцца новыя абставіны, якія маюць значэнне для разгляду звароту па сутнасці;
  • па якiх з заяўніком спынена перапіска.

Адказ арганізацыі на зварот або рашэнне аб пакіданні звароту без разгляду па сутнасці могуць быць абскарджаны заяўнiком у парадку, устаноўленым артыкулам 20 Закона Рэспублікі Беларусь ад 18 лiпеня 2011 года ”Об обращениях граждан и юридических лиц“.