Электронныя звароты |
|
|
Электронныя звароты грамадзян, у тым ліку індывідуальных прадпрымальнікаў, і юрыдычных асоб, у Савет Міністраў Рэспублікі Беларусь накіроўваюцца і разглядаюцца ў адпаведнасці з патрабаваннямі Закона Рэспублікі Беларусь ад 18 лiпеня 2011 года ”Об обращениях граждан и юридических лиц“. Электронны зварот у Савет Міністраў Рэспублікі Беларусь можа быць накіраваны праз рубрыку ”Электронныя звароты“ шляхам запаўнення формаў: ”Электронная форма для грамадзян“, ”Электронная форма для юрыдычных асоб і індывідуальных прадпрымальнікаў“.
Адказы на электронныя звароты накіроўваюцца ў электронным выглядзе на адрас электроннай пошты, указаны ў электронным звароце, або ў пісьмовым выглядзе на адрас месца жыхарства (месца знаходжання) грамадзяніна цi месца знаходжання юрыдычнай асобы ў выпадках, устаноўленых Законам Рэспублікі Беларусь ад 18 лiпеня 2011 года ”Об обращениях граждан и юридических лиц“. Да электронных зваротаў, якія накіроўваюцца прадстаўнікамі заяўнікоў, павінны прыкладацца электронныя копіі дакументаў, якія пацвярджаюць іх паўнамоцтвы. Адозва электроннага звароту ажыццяўляецца шляхам падачы пісьмовай заявы або накiравання заявы ў электроннай форме тым жа спосабам, якім быў накіраваны электронны зварот. У выпадку, калі накiраваныя электронныя звароты аналагічнага зместу ад розных заяўнікоў носяць масавы характар (больш за дзесяць зваротаў), адказы на такія звароты могуць размяшчацца на афіцыйных сайтах дзяржаўных органаў і іншых дзяржаўных арганізацый, да кампетэнцыі якіх адносіцца разгляд выкладзеных пытанняў, у глабальнай камп’ютарнай сетцы Інтэрнэт без накiравання адказаў (паведамленняў) заяўнікам. Пакідаюцца без разгляду па сутнасці звароты:
Адказ арганізацыі на зварот або рашэнне аб пакіданні звароту без разгляду па сутнасці могуць быць абскарджаны заяўнiком у парадку, устаноўленым артыкулам 20 Закона Рэспублікі Беларусь ад 18 лiпеня 2011 года ”Об обращениях граждан и юридических лиц“. |
|
|
Надрукавана з сайта www.government.by Адрас публікацыі http://www.government.by/be/feedback_eltreatment/ |
надрукаваць |