Бел | Рус | Eng PDA

Намеснік Прэм'ер-міністра Рэспублікі Беларусь

 

Кухараў Уладзімір Яўгеньевіч

 

Нарадзіўся ў 1972 годзе ў вёсцы Ціманава Клімавіцкага раёна Магілёўскай вобласці. У 1993 годзе скончыў Магілёўскі дзяржаўны педагагічны ўніверсітэт імя А.А. Куляшова, у 1999 годзе - Беларускі недзяржаўны інстытут правазнаўства, у 2012 годзе - Акадэмію кіравання пры Прэзідэнце Беларусі.
 
У 1993-1999 гадах быў дырэктарам Барысавіцкай няпоўнай сярэдняй школы Клімавіцкага раёна, потым сярэдняй школы нумар 3 Клімавіч.

З 1999 па 2009 год займаў розныя пасады ў структурах Камітэта дзяржаўнага кантролю.

Затым па 2012 год з'яўляўся кіраўніком адміністрацыі Цэнтральнага раёна Мінска.

У 2012-2016 гадах - першы намеснік старшыні Мінскага гарвыканкама.

У 2016 годзе зноў вярнуўся ў Камітэт дзяржаўнага кантролю, але ўжо на пасаду намесніка старшыні ведамства.