Бел | Рус | Eng PDA

Намеснік Прэм'ер-міністра Рэспублікі Беларусь

Ляшэнка Ігар Васільевіч

 

Нарадзіўся ў 1974 годзе ў горадзе Ачамчыра Абхазскай АССР. У 1996 годзе скончыў Гомельскі дзяржаўны ўніверсітэт.
 
У снежні 1996 года працаваў падатковым інспектарам Дзяржаўнай падатковай інспекцыі па Савецкім раёне Гомеля.

У 1997-1998 гадах - інжынер другой катэгорыі аддзела маркетынгу Гомельскага хімічнага завода. З 1998 па 2006 год быў начальнікам планава-эканамічнага аддзела на гэтым прадпрыемстве. У 2006-2013 гадах - дырэктар Гомельскага хімічнага завода.

Затым быў назначаны першым намеснікам старшыні канцэрна "Белнафтахім". Узначальваў яго з 2014 года.