Урад Рэспублiкi Беларусь
Дзейнасць Урада
Медыягалерэя
Прэм'ер-міністр Рэспублікі Беларусь Сяргей Румас 28 верасня сустрэўся з губернатарам кітайскай правінцыі Цзянсу У Чжэнлуном.
Беларусь з 1 кастрычніка 2018 года павышае экспартныя пошліны на нафту і нафтапрадукты, якія вывозяцца за межы мытнай тэрыторыі Еўразійскага эканамічнага саюза (ЕАЭС). Адпаведнае рашэнне змяшчаецца ў пастанове Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь ад 27 верасня 2018 г. № 702.
Распараджэннем Прэм'ер-міністра Рэспублікі Беларусь ад 25 верасня 2018 года № 281р створаны арганізацыйны камітэт па падрыхтоўцы і правядзенні рэспубліканскага семінара-нарады аб павышэнні эфектыўнасці будаўнічага комплексу. Яго ўзначаліў Намеснік Прэм'ер-міністра Уладзімір Кухараў.
Урад Беларусі рыхтуе прапановы для далейшага развіцця будаўнічай галіны, паведаміў Прэм'ер-міністр Рэспублікі Беларусь Сяргей Румас сёння на пасяджэнні Прэзідыума Савета Міністраў.
Прэм'ер-міністр Беларусі Сяргей Румас у Сочы сустрэўся з кіраўніком расійскага Урада Дзмітрыем Мядзведзевым.
Пастановай Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь ад 20 верасня 2018 г. № 690 працягнута на 2019 - 2026 гады дзеянне паніжанай велічыні працэнтнай стаўкі па доўгатэрміноваму субардынаванаму крэдыту, усталяванай на ўзроўні 0,4 стаўкі рэфінансавання Нацыянальнага банка.
Пасяджэнне беларуска-кітайскага міжурадавага камітэта па супрацоўніцтве пройдзе ў лістападзе. Аб гэтым паведаміў Прэм'ер-міністр Беларусі Сяргей Румас сёння на сустрэчы з членам Пастаяннага камітэта Палітбюро Цэнтральнага камітэта Кампартыі Кітая, сакратаром Цэнтральнай камісіі КПК па праверцы дысцыпліны Чжаа Лэцзі.
Савет Міністраў адобрыў праект Пагаднення паміж Урадам Рэспублікі Беларусь і Урадам Латвійскай Рэспублікі аб міжнародных чыгуначных зносінах у якасці асновы для правядзення перагавораў. Адпаведнае рашэнне змяшчаецца ў пастанове Саўміна ад 19 верасня 2018 г. № 685.
Пастановай Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь ад 17 верасня 2018 г. № 675 зацверджаны Правілы добраўпарадкавання мемарыялаў, помнікаў воінскай славы, воінскіх пахаванняў і пахаванняў ахвяр войнаў. Дакумент прыняты ў мэтах забеспячэння іх захаванасці і падтрымання ў належным парадку.
Савет Міністраў Беларусі прыняў прапанову Міністэрства замежных спраў аб заключэнні Пагаднення паміж Урадам Рэспублікі Беларусь і Адміністрацыяй Смаленскай вобласці (Расійская Федэрацыя) аб гандлёва-эканамічным, навукова-тэхнічным, культурным і гуманітарным супрацоўніцтве.