Урад Рэспублiкi Беларусь
Дзейнасць Урада
Медыягалерэя
Пастановай Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь ад 19 ліпеня 2018 г. № 548 зацверджана Палажэнне аб парадку пакрыцця сродкаў, затрачаных на спартыўную падрыхтоўку, іх памерах і напрамках выкарыстання.
Савет Міністраў зацвердзіў Пагадненне паміж Урадам Рэспублікі Беларусь і Урадам Рэспублікі Казахстан аб супрацоўніцтве ў галіне сродкаў масавай інфармацыі, падпісанае ў г. Мiнску 29 лістапада 2017 года. Адпаведнае рашэнне замацавана пастановай Саўміна ад 19 ліпеня 2018 года № 553.
Савет Міністраў Беларусі падаўжае часовае ліцэнзаванне экспарту асобных відаў лесаматэрыялаў за межы Еўразійскага эканамічнага саюза. Гэта прадугледжана пастановай Урада ад 18 лiпеня 2018 г. № 541 "Аб ліцэнзаванні экспарту з Рэспублікі Беларусь за межы мытнай тэрыторыі Еўразійскага эканамічнага саюза асобных відаў лесаматэрыялаў і унясенні дапаўненні ў пастанову Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь ад 17 лютага 2012 г. № 156".
Урадам прынята рашэнне аб заахвочванні пераможцаў спаборніцтва за 2017 год, занесеных на Рэспубліканскую дошку Гонару. Гэта замацавана пастановай Савета Міністраў ад 16 лiпеня 2018 г. № 534.
Распараджэннем Прэм'ер-міністра Рэспублікі Беларусь ад 29 чэрвеня 2018 г. № 188р створана рабочая група для выпрацоўкі аператыўных прапаноў па пытаннях паставак прадуктаў харчавання ў Кітайскую Народную Рэспубліку.
Традыцыйныя галіны эканомікі Беларусі трэба зрабіць больш успрыімлівымі да інавацый, заявіў сёння Прэм'ер-міністр Андрэй Кабякоў, выступаючы на рэспубліканскім семінары па лічбавай эканоміцы.
Пастановай Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь ад 26 чэрвеня 2018 года № 492 назначыны:
Распараджэннем Прэм'ер-міністра Рэспублікі Беларусь ад 25 чэрвеня 2018 г. № 184р створаны арганізацыйны камітэт для падрыхтоўкі і правядзення 2 - 4 кастрычніка 2018 г. у г.Мінску Беларускага транспартнага тыдня.
У Беларусі патрэбны дакладныя і зразумелыя паказчыкі эфектыўнасці будаўнічай галіны. Аб гэтым заявіў Прэм'ер-міністр Андрэй Кабякоў на пасяджэнні Прэзідыума Савета Міністраў, на якім абмяркоўвалася Стратэгія развіцця будаўнічай галіны Рэчпублікі Беларусь на 2018-2030 гады.
Пастановай Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь ад 20 чэрвеня 2018 г. № 468 зацверджана Палажэнне аб парадку правядзення Рэспубліканскага конкурсу ”Нацыянальная літаратурная прэмія“.