Урад Рэспублiкi Беларусь
Дзейнасць Урада
Медыягалерэя
Урад Беларусі зацвердзіў Праграму развіцця сістэмы дашкольнай адукацыі на 2009-2014 гады. Адпаведная Пастанова нумар 1193 прынята Саветам Міністраў 19 жніўня.
Урад прымае меры па ўстараненню недахопаў у заканадаўстве па развіццю бізнесу ў рэгіёнах Беларусі, заявіў сёння ў Мінску першы віцэ-прэм'ер Уладзімір Сямашка на пасяджэнні Нацыянальнага савета па працоўных і сацыяльных пытаннях.
У Беларусі скарочаны пералік тавараў, што перамяшчаюцца транзітам па мытнай тэрыторыі краіны з абавязковым суправаджэннем. Гэта прадугледжана Пастановай Савета Міністраў нумар 1194 ад 19 жніўня 2008 года.
Неэфектыўнае выкарыстанне дзяржаўнай маёмасці можа стаць прычынай пазбаўлення або зніжэння для кіраўнікоў арганізацый устаноўленай надбаўкі, прэмій або ўзнагароджанняў. Аб гэтым паведамілі ў Дзяржаўным камітэце па маёмасці, каменціруючы пастанову ўрада нумар 1083, якая ўносіць змяненні і дапаўненні ў Пастанову ад 15 мая 2007 года нумар 604 "Аб заключэнні кантрактаў з кіраўнікамі дзяржаўных арганізацый".
Беларусь увяла антыдэмпінгавую пошліну на карамель, што паходзіць з Украіны і ўвозіцца на мытную тэрыторыю рэспублікі. Такое рашэнне змяшчаецца ў Пастанове Савета Міністраў нумар 1178.
Прэм'ер-міністр Беларусі Сяргей Сідорскі заклікаў міністэрствы і канцэрны актывізаваць работу па прыцягненню прамых замежных інвестыцый. Аб гэтым ён заявіў сёння на пасяджэнні Прэзідыума Савета Міністраў.
Урад Беларусі Пастановай нумар 1157 зацвердзіў архітэктурны праект рэканструкцыі зоны адпачынку вадасховішча "Камсамольскае возера" (парк Перамогі). Як паведаміла галоўны архітэктар праекта КУП "Мінскпраект" Ганна Аксёнава, работы пачнуцца ў верасні бягучага года.
Урад Беларусі ўнёс змяненні і дапаўненні ў парадак фарміравання, зацвярджэння пераліку імпартазамяшчальных праектаў Дзяржаўнай праграмы імпартазамяшчэння на 2006-2010 гады, галіновых і рэгіянальных праграм імпартазамяшчэння і кантролю за ходам іх рэалізацыі. Такое рашэнне змяшчаецца ў Пастанове Савета Міністраў ад 14 жніўня 2008 года нумар 1164.
Як адзначыў кіраўнік беларускага Урада, Андрэй Харкавец зарэкамендаваў сябе ўмелым і рашучым кіраўніком. Ён асабліва падкрэсліў такія якасці новага міністра, як кампетэнтнасць, нестандартнасць мыслення і імкненне да атрымання выніку.
Усе важнейшыя прагнозныя паказчыкі па выніках 2008 года павінны быць выкананы, як і асноўныя параметры, прадугледжаныя стратэгічнымі дзяржаўнымі праграмамі.