Урад Рэспублiкi Беларусь
Дзейнасць Урада
Медыягалерэя
На будаўніцтва Мазырскага падземнага сховішча газу (ПСГ) у гэтым годзе плануецца накіраваць Br37,5 млрд., у тым ліку Br21,5 млрд. - за кошт знешніх інвестыцый. Праект уключаны ў пералік важнейшых інвестыцыйных праектаў бягучага года.
Урад Беларусі Пастановай нумар 146 зацвердзіў Палажэнне аб парадку выплаты грашовай дапамогі на аздараўленне асобным катэгорыям грамадзян.
Запрашэнне іншаземцаў у Беларусь у мэтах заняткаў рэлігійнай дзейнасцю павінна ў абавязковым парадку ўзгадняцца з Упаўнаважаным па справах рэлігій і нацыянальнасцей. Гэта норма замацавана ў Пастанове Савета Міністраў нумар 123, якой зацверджана Палажэнне аб парадку запрашэння замежных грамадзян і асоб без грамадзянства ў Рэспубліку Беларусь у мэтах заняткаў рэлігійнай дзейнасцю.
Беларускія нафтаперапрацоўчыя заводы ў студзені 2008 года павялічылі рэнтабельнасць у тры разы ў параўнанні з аналагічным перыядам мінулага года. Аб гэтым паведаміў сёння ў Мінску журналістам Першы віцэ-прэм'ер Уладзімір Сямашка.
Прагнозныя паказчыкі эканамічнага росту ў 2009-2010 гадах у Беларусі будуць не ніжэйшыя, а магчыма і вышэйшыя, чым у 2008 годзе. Аб гэтым заявіў сёння Прэм'ер-міністр Беларусі Сяргей Сідорскі на пасяджэнні калегіі Мінпрама.
Прэм'ер-міністры Беларусі і Украіны абмеркавалі актуальныя пытанні двухбаковага супрацоўніцтва. Як паведаміў сёння кіраўнік беларускага Урада Сяргей Сідорскі, яго тэлефонная размова з Юліяй Цімашэнка адбылася 6 лютага.
Беларускія вучоныя павінны актывізаваць стварэнне імпартазамяшчальных тэхналогій і прадукцыі, заявіў сёння Першы намеснік Прэм'ер-міністра Беларусі Уладзімір Сямашка на падагульняючай калегіі Дзяржаўнага камітэта па навуцы і тэхналогіях у Мінску.
У Беларусі павінна быць створана сістэма маніторынгу выканання Дзяржаўнай праграмы інавацыйнага развіцця на 2007-2010 гады. Аб гэтым заявіў сёння Прэм'ер-міністр Беларусі Сяргей Сідорскі на пасяджэнні Прэзідыума Саўміна, дзе абмяркоўваліся вынікі выканання гэтай праграмы ў 2007 годзе і задачы па яе рэалізацыі ў 2008 годзе.
Завод па вытворчасці пліт МДФ будзе пабудаваны на базе ААТ "Рэчыцадрэў". Яго плануецца ўзвесці да 2010 года і на працягу года выйсці на праектную магутнасць. Такое рашэнне было прынята на нарадзе, якую правёў 2 лютага ў Гомелі Першы віцэ-прэм'ер Уладзімір Сямашка. У нарадзе прынялі ўдзел прадстаўнікі канцэрна "Беллеспаперапрам", Гомельскага аблвыканкама і гарвыканкама, а таксама кіраўнікі прамысловых прадпрыемстваў галіны.
Беларусы змогуць атрымліваць аднаразовыя бязвыплатныя субсідыі для будаўніцтва (рэканструкцыі) або набыцця жылых памяшканняў плошчай менш як 15 кв.м на аднаго чалавека. Адпаведнае рашэнне зацверджана Пастановай Савета Міністраў нумар 110.