Урад Рэспублiкi Беларусь
Дзейнасць Урада
Медыягалерэя
Прэм'ер-міністр Беларусі Сяргей Сідорскі выказаўся за неабходнасць прыняцця далейшых мер па фарміраванню Саюзнай дзяржавы. Аб гэтым ён заявіў сёння ў Маскве ў час сустрэчы з Прэм'ер-міністрам Расіі Віктарам Зубковым.
Сёння ў Маскве Прэм'ер-міністр Беларусі Сяргей Сідорскі, Прэм'ер-міністр Расіі Віктар Зубкоў і Прэм'ер-міністр Казахстана Карым Масімаў падпісалі 9 дакументаў.
Прэм'ер-міністр Беларусі Сяргей Сідорскі сустрэнецца з Намеснікам Старшыні Кабінета Міністраў Туркменістана Хыдырам Сапарлыевым. Сустрэча пройдзе 28 студзеня ў Доме Урада.
У 2008 годзе ў рабоце Беларускай універсальнай таварнай біржы чакаюцца новаўвядзенні. Аб гэтым карэспандэнту БЕЛТА паведаміў Першы віцэ-прэм'ер Беларусі Уладзімір Сямашка, які сёння прымае ўдзел у пасяджэнні Гомельскага аблвыканкама.
Прэм'ер-міністр Беларусі Сяргей Сідорскі прыме ўдзел у пасяджэнні Міждзяржаўнага савета ЕўрАзЭС на ўзроўні Кіраўнікоў урадаў, якое адбудзецца 25 студзеня ў Маскве.
Рашэнне аб гэтым змяшчаецца ў Пастанове Савета Міністраў нумар 43.
Тэрмін навучання ў вышэйшых навучальных установах Беларусі для будучых лётчыкаў, урачоў і мастакоў складзе ад 5,5 да 6 гадоў. Аб гэтым паведаміў, каменціруючы Пастанову Савета Міністраў Беларусі нумар 64 ад 18 студзеня 2008 года, начальнік упраўлення вышэйшай адукацыі Міністэрства адукацыі Юрый Міксюк.
Урад Беларусі зацвердзіў парадак забеспячэння драўняным палівам (сыравінай) дзеючых і ствараемых на тэрыторыі краіны энергакрыніц, якія працуюць на гэтым відзе паліва. Адпаведнае палажэнне зацверджана Пастановай Савета Міністраў нумар 42.
Урад Беларусі зацвердзіў план мерапрыемстваў на 2008 год па рэалізацыі Нацыянальнай праграмы развіцця экспарту на 2006-2010 гады. Адпаведнае рашэнне змяшчаецца ў Пастанове Савета Міністраў нумар 83 ад 22 студзеня бягучага года.
Урад Беларусі зацвердзіў комплексны план развіцця перапрацоўчай прамысловасці на 2008-2015 гады. Рашэнне аб гэтым змяшчаецца ў пастанове Савета Міністраў нумар 37. Распрацоўшчыкамі комплекснага плана з'яўляюцца Міністэрства сельскай гаспадаркі і харчавання, канцэрн "Белдзяржхарчпрам", аблвыканкамы і Мінскі гарвыканкам.