Урад Рэспублiкi Беларусь
Дзейнасць Урада
Медыягалерэя
У Беларусі зацверджаны парадак накіравання дзяцей на навучанне і лячэнне за мяжу. Адпаведная Пастанова нумар 33 прынята Саветам Міністраў.
Пастановай Савета Міністраў нумар 16 Нацыянальны фонд тэхнічных нарматыўных прававых актаў у галіне тэхнічнага нарміравання і стандартызацыі перайменаваны ў Нацыянальны фонд тэхнічных нарматыўных прававых актаў (НФ ТНПА). Тым самым пашыраны дзеянні і магчымасці гэтага фонду. Гэта рашэнне прынята ў адпаведнасці з Указам нумар 318 ад 16 ліпеня 2007 года "Аб парадку давядзення да ўсеагульнага ведама тэхнічных нарматыўных прававых актаў".
У дарожнай галіне Беларусі пакуль што не створаны ўмовы для прыцягнення інвестараў і пашырэння паслуг прыдарожнага сэрвісу. Аб гэтым заявіў сёння Прэм'ер-міністр Сяргей Сідорскі на пасяджэнні Прэзідыума Савета Міністраў, дзе абмяркоўваўся ход выканання праграмы "Дарогі Беларусі" і развіццё прыдарожнага сэрвісу.
У Беларусі на ўтрыманне аўтамабільных дарог штогод выдзяляецца каля 70 працэнтаў ад аб'ёму сродкаў, неабходнага для выканання ўсіх работ з пэўнай цыклічнасцю і прадугледжанага нарматыўнымі дакументамі. Аб тым, як вырашаецца гэта і іншыя праблемы дарожнай галіны рэспублікі, пойдзе размова на пасяджэнні Прэзідыума Савета Міністраў. Яно адбудзецца 15 студзеня і пройдзе пад старшынствам Прэм'ер-міністра Беларусі Сяргея Сідорскага. Будзе абмяркоўвацца ход выканання ў 2006-2007 гадах праграмы "Дарогі Беларусі" на 2006-2015 гады і развіццё прыдарожнага сэрвісу.
Прэм'ер-міністр Беларусі Сяргей Сідорскі сёння на ўрачыстым пасяджэнні ўручыў кіраўніцтву Магілёўскай вобласці за асаблівыя дасягненні ў гаспадарчым развіцці і ў сувязі з 70-годдзем утварэння вобласці Ганаровы дзяржаўны сцяг Рэспублікі Беларусь.
Прэм'ер-міністр Беларусі Сяргей Сідорскі 12 студзеня прыме ўдзел у цырымоніі ўзнагароджання Магілёўскай вобласці Ганаровым дзяржаўным сцягам Рэспублікі Беларусь за асаблівыя дасягненні ў гаспадарчым развіцці і ў сувязі з 70-годдзем утварэння вобласці.
Асноўныя мэтавыя паказчыкі прагнозу сацыяльна-эканамічнага развіцця Беларусі на 2008 год і праект сумеснага плана дзеянняў Савета Міністраў і Нацыянальнага банка па дасягненню параметраў прагнозу сацыяльна-эканамічнага развіцця, бюджэту і Асноўных напрамкаў грашова-крэдытнай палітыкі Беларусі на 2008 год былі разгледжаны на пасяджэнні Савета Міністраў.
Асноўныя мэтавыя паказчыкі прагнозу сацыяльна-эканамічнага развіцця Беларусі на 2008 год і праект сумеснага плана дзеянняў Савета Міністраў і Нацыянальнага банка па дасягненню параметраў прагнозу сацыяльна-эканамічнага развіцця, бюджэту і Асноўных напрамкаў грашова-крэдытнай палітыкі Беларусі на 2008 год будуць разгледжаны на пасяджэнні Савета Міністраў. Яно адбудзецца 11 студзеня і пройдзе пад старшынствам Прэм'ер-міністра Сяргея Сідорскага.
Урад зацвердзіў асноўныя мэтавыя паказчыкі прагнозу сацыяльна-эканамічнага развіцця Рэспублікі Беларусь на 2008 год. Такое рашэнне прынята Пастановай Савета Міністраў нумар 8.
У Беларусі створана дзяржаўная ўстанова "Дырэкцыя будаўніцтва атамнай электрастанцыі". У адпаведнасці з Пастановай Савета Міністраў нумар 1868, яна ўключана ў пералік арганізацый, падпарадкаваных Міністэрству энергетыкі.