Урад Рэспублiкi Беларусь
Дзейнасць Урада
Медыягалерэя
Савет Міністраў Рэспублікі Беларусь назначыў Мірусіна Вячаслава Віктаравіча намеснікам старшыні Беларускага дзяржаўнага канцэрна па вытворчасці і рэалізацыі тавараў лёгкай прамысловасці, вызваліўшы яго ад пасады першага намесніка старшыні Беларускага дзяржаўнага канцэрна па вытворчасці і рэалізацыі тавараў лёгкай прамысловасці.
Беларусь ўводзіць ліцэнзаванне імпарту партландцэмента. Гэта прадугледжана пастановай Савета Міністраў ад 9 лiпеня 2019 года № 459.
Пастановай Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь ад 25 чэрвеня 2019 года № 415 намеснікам старшыні Беларускага дзяржаўнага канцэрна харчовай прамысловасці ”Белдзяржхарчпрам“ назначана Малкіна Ія Вітальеўна.
Савет Міністраў Рэспублікі Беларусь зацвердзіў Палажэнне аб парадку складання заяўкі на рэгістрацыю тапалогіі інтэгральнай мікрасхемы, правядзення па ёй экспертызы і прыняцця рашэння па выніках экспертызы. Гэта замацавана пастановай Урада ад 19.06.2019 г. № 403.
Распараджэннем Прэм'ер-міністра Рэспублікі Беларусь ад 14.06.2019 г. № 230р у мэтах забеспячэння эфектыўнага ўзаемадзеяння рэспубліканскіх і мясцовых органаў дзяржкіравання па выкананню даручэнняў Кiраўнiка дзяржавы аб паскораным развіцці 11 гарадоў з колькасцю насельніцтва 80 тыс. чалавек
Пастановай Савета Міністраў ад 14 чэрвеня 2019 г. № 385 зацверджана Палажэнне аб фізічнай абароне аб'ектаў выкарыстання атамнай энергіі.
Беларусь з 1 чэрвеня павышае экспартныя пошліны на нафту і нафтапрадукты, якія вывозяцца за межы мытнай тэрыторыі Еўразійскага эканамічнага саюза. Адпаведнае рашэнне змешчана ў пастанове Савета Міністраў ад 30 мая 2019 года № 342.
Пастановай Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь ад 25 мая 2019 г. № 334 устаноўлена часовая забарона на вываз з Беларусі за межы мытнай тэрыторыі ЕАЭС неапрацаваных шкур буйной рагатай жывёлы, якія паходзяць з беларускай тэрыторыі, пры іх памяшканні пад мытныя працэдуры экспарту, часовага вывазу, перапрацоўкі па-за мытнай тэрыторыі і рээкспарту.
Пастанновай Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь ад 16 мая 2019 года № 304 вызвалены:Малкіна Ія Вітальеўна ад пасады першага намесніка Міністра прыродных рэсурсаў і аховы навакольнага асяроддзя Рэспублікі Беларусь у сувязі са сканчэннем тэрміну кантракта; Семенкевіч Дзмітрый Ігаравіч ад пасады намесніка Міністра архітэктуры і будаўніцтва Рэспублікі Беларусь у сувязі са сканчэннем тэрміну кантракта;Шэдко Дзмітрый Генадзьевіч ад пасады першага намесніка Міністра сувязі і інфарматызацыі Рэспублікі Беларусь па пагадненні бакоў.
Савет Міністраў Беларусі адобрыў прапанову Міністэрства замежных спраў аб заключэнні Пагаднення паміж Урадам Рэспублікі Беларусь і Адміністрацыяй Ліпецкай вобласці (Расійская Федэрацыя) аб супрацоўніцтве ў гандлёва-эканамічнай, навукова-тэхнічнай і сацыяльна-культурнай сферах.