Урад Рэспублiкi Беларусь
Дзейнасць Урада
Медыягалерэя
Пастановай Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь ад 28 сакавіка 2019 г. № 210 назначаны: Александровіч Наталля Мікалаеўна - намеснікам Міністра транспарту і камунікацый; Гарэлік Юрый Уладзіміравіч - дырэктарам Дэпартамента знешнеэканамічнай дзейнасці Міністэрства замежных спраў; Іваноў Андрэй Мікалаевіч ў парадку пераводу намеснікам Міністра транспарту і камунікацый.
Распараджэннем Прэм'ер-міністра Рэспублікі Беларусь ад 21 сакавіка 2019 г. № 74р створаны арганізацыйны камітэт па падрыхтоўцы і правядзенні ў 2019 годзе форуму па Кітайска-Беларускаму супрацоўніцтву і рэгіянальным развіцці ў рамках ініцыятывы "Пояс і Шлях".
Праекты асноўных эканамічных дакументаў на 2020 год даручана ўнесці ў Савет Міністраў да 1 жніўня 2019 года. Гэта прадугледжана распараджэннем Прэм'ер-міністра Рэспублікі Беларусь ад 21 сакавіка 2019 г. № 73р.
Савет Міністраў зацвердзіў Канцэпцыю інтэграванага кіравання Дзяржаўнай граніцай Рэспублікі Беларусь. Адпаведнае рашэнне замацавана пастановай Урада ад 12 сакавiка 2019 г. № 153.
У Беларусі неабходна перагледзець формы і метады прафілактыкі наркаманіі. Пра гэта заявіў Прэм'ер-міністр Сяргей Румас сёння на пасяджэнні Прэзідыума Савета Міністраў, дзе абмяркоўвалася работа па процідзеянні незаконнаму абароту наркотыкаў, прафілактыка іх спажывання і сацыяльная рэабілітацыя асоб, хворых на наркаманію.
Беларусь разлічвае на захаванне балансу інтарэсаў ў пагадненні з Еўрапейскім банкам рэканструкцыі і развіцця па Белінвестбанку, заявіў Прэм'ер-міністр Сяргей Румас сёння на сустрэчы з прэзідэнтам ЕБРР Сумай Чакрабарці.
Пастановай Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь ад 28 лютага 2019 г. № 134 устаноўлены тэрмін абарачэння імянных прыватызацыйных чэкаў "Маёмасць" па 31 снежня 2020 г.
Прэм'ер-міністр Сяргей Румас 26 лютага прыняў удзел у нарадзе ў Прэзідэнта Беларусі з пастаяннымі членамі Савета бяспекі. У ходзе нарады разгледжаны магчымыя змены ў пытаннях прызыву ў армію.
Завяршыўся рабочы візіт Прэм'ер-міністра Беларусі Сяргея Румаса ў Італію.
Распараджэннем Прэм'ер-міністра Рэспублікі Беларусь ад 5 лютага 2019 г. № 33р створана міжведамасная рабочая група для падрыхтоўкі прапаноў аб паэтапным замяшчэнні поліэтыленавай тары для разліву пітной вады і напояў на шкляную тару.