Прэм'ер-міністр Рэспублікі Беларусь

Румас Сяргей Мікалаевіч

Нарадзіўся ў 1969 годзе ў Гомелі. У 1990 годзе скончыў Яраслаўскае вышэйшае ваеннае фінансавае ордэна Чырвонай Зоркі вучылішча і да 1992 года праходзіў службу ва Узброеных Сілах. У 1995 годзе ён скончыў Акадэмію кіравання пры Кабінеце Міністраў Рэспублікі Беларусь.
 

У 1992-1994 гадах быў начальнікам улікова-аперацыйнага аддзела, крэдытнага аддзялення, эканамічнага аддзела спецыялізаванага ўпраўлення Нацыянальнага банка Беларусі.

З мая па жнівень 1994 года - намеснік старшыні праўлення КБ "Поўнач-Захад" Мінска. Затым да 1995 года з'яўляўся намеснікам старшыні праўлення АКБ "Садружнасць" Мінска.

У 1995-2002 гадах - дырэктар філіялаў №507 і №514 ААБ "Беларусбанк".

З 2002 па 2005 год займаў пасады намесніка старшыні, а затым першага намесніка старшыні праўлення ААБ "Беларусбанк".

Пасля перайшоў працаваць старшынёй праўлення ААТ "Белаграпрамбанк" і займаў гэту пасаду да 2010 года.

У 2010-2012 гадах - намеснік прэм'ер-міністра Беларусі. Затым быў назначаны старшынёй праўлення Банка развіцця Беларусі.
 

 

Надрукавана з сайта www.government.by
Адрас публікацыі http://www.government.by/be/prime-minister/
надрукаваць