Урад Рэспублiкi Беларусь
Дзейнасць Урада
Медыягалерэя
Пералік арганізацый, якія маюць дачыненне да гандлю людзьмі, падлягае апублікаванню ў газетах "Рэспубліка", "Народная газета", "Звязда". Гэта прадугледжана пастановай Савета Міністраў нумар 427 "Аб парадку вядзення і апублікавання пераліку арганізацый, якія маюць дачыненне да гандлю людзьмі" ад 8 мая 2012 года.
Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка ўзгадніў пастанову Савета Міністраў нумар 410 "Аб устанаўленні памеру тарыфнай стаўкі першага разраду для аплаты працы работнікаў бюджэтных арганізацый і іншых арганізацый, што атрымліваюць субсідыі, работнікі якіх прыраўнаваны па аплаце працы да работнікаў бюджэтных арганізацый" ад 4 мая 2012 года, у якой прадугледжана павышэнне з 1 мая тарыфнай стаўкі першага разраду з Br200 тыс. да Br210 тыс.
Урад прадаставіў аўстрыйскай кампаніі Kapsch TrafficCom гарантыі ў выплаце расходаў на стварэнне двух першых фаз сістэмы электроннага збору платы за праезд транспартных сродкаў па дарогах Беларусі. Гэта прадугледжана пастановай Саўміна ад 2 мая 2012 года № 401.
Беларусь з 1 мая зніжае экспартыя пошліны на нафту і нафтапрадукты. Такое рашэнне змешчана ў пастанове Савета Міністраў нумар 394 ад 28 красавіка 2012 года.
У Беларусі павялічаны квоты на вытворчасць у 2012 годзе каньяку і віскі. Гэта прадугледжана пастановай Савета Міністраў нумар 388 ад 26 красавіка 2012 года.
Пастановай Савета Міністраў нумар 387 ад 26 красавіка гэтага года зацверджаны бюджэт пражытачнага мінімуму ў сярэднім на душу насельніцтва і па асноўных сацыяльна-дэмаграфічных групах у цэнах сакавіка 2012 года ў разліку на адзін месяц. Перыяд дзеяння гэтых сацыяльных нарматываў – з 1 мая па 31 ліпеня бягучага года.
Пастанова Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь "Аб некаторых пытаннях выставачнай і кірмашовай дзейнасці" ад 23 красавіка 2012 года нумар 384 удакладняе і дапаўняе дзеючы раней парадак арганізацыі выставачна-кірмашовых мерапрыемстваў.
РУП "ВА "Беларуснафта" ўнясе грашовы ўклад у памеры $500 тыс. у статутны капітал ТАА "Сэрвіс Ойл". Аб гэтым гаворыцца ў пастанове Савета Міністраў нумар 373 ад 19 красавіка 2012 года.
У Беларусі зацверджана Палажэнне аб тэрмінах, парадку і ўмовах правядзення месячніка Чырвонага Крыжа. Такое рашэнне змешчана ў пастанове Савета Міністраў ад 13 красавіка бягучага года нумар 342.
У пералік санаторна-курортных і аздараўленчых арганізацый Беларусі ўнесены карэкціроўкі для рэалізацыі права грамадзян на санаторна-курортнае лячэнне і аздараўленне з выкарыстаннем сродкаў дзяржаўнага сацыяльнага страхавання і рэспубліканскага бюджэту. Такое рашэнне змешчана ў пастанове Савета Міністраў ад 13 красавіка 2012 года нумар 339.