Пастанова Савета Міністраў

ад 26.01.2011

№ 88

У Беларусі з 1 ліпеня будзе штомесяц праходзіць выбарачнае абследаванне асабістых падсобных гаспадарак грамадзян

​Пачынаючы з 1 ліпеня 2011 года ў Беларусі будзе штомесяц праводзіцца выбарачнае абследаванне асабістых падсобных гаспадарак грамадзян, якія пастаянна пражываюць у сельскай мясцовасці. Такое рашэнне прынята пастановай Савета Міністраў ад 26 студзеня 2011 года нумар 88, якая ўступае ў сілу з дня яе афіцыйнага апублікавання.

Мэта абследавання - вывучэнне ўзроўню развіцця асабістых падсобных гаспадарак жыхароў сельскай мясцовасці, удасканаленне парадку збору інфармацыі аб аб'ёмах атрыманай у іх сельгаспрадукцыі.

Выбарачнае абследаванне асабістых падсобных гаспадарак вясцоўцаў будзе праводзіцца ў адпаведнасці з праграмай статыстычных работ, зацверджанай Саветам Міністраў. Да гэтага часу адзінай крыніцай інфармацыі аб аб'ёмах вытворчасці прадукцыі ў асабістых падсобных гаспадарках быў гаспадарчы ўлік, арганізацыя якога ўяўляе сабой даволі працаёмкі працэс. У міжнароднай практыцы для атрымання такой інфармацыі выкарыстоўваецца выключна выбарачнае абследаванне, што абумоўлена эфектыўнасцю, аператыўнасцю і эканамічнасцю гэтага метаду назірання.

Базавай асновай для правядзення выбарачнага абследавання ў Беларусі з'яўляецца шматгадовы вопыт нацыянальных статыстычных службаў Расіі, Украіны, Казахстана і Польшчы, а таксама навукова-даследчыя распрацоўкі Беларускага дзяржаўнага эканамічнага ўніверсітэта.

У Беларусі налічваецца 1,04 млн. дамашніх гаспадарак. Для атрымання аб'ектыўнай інфармацыі неабходна будзе праводзіць абследаванне 600 дамашніх гаспадарак (0,3 працэнта ад іх агульнай колькасці).

Для правядзення абследавання будуць прыцягнуты 80 чалавек, якія прайшлі спецыяльнае навучанне, на падставе грамадзянска-прававых дагавораў з выплатай кожнаму аднаразовага ўзнагароджання ў памеры 25 базавых велічынь (цяпер 1 БВ складае Br35 тыс.). Грамадзянам, якія прымаюць удзел у выбарачным абследаванні, устаноўлена выплата штомесячнага грашовага ўзнагароджання ў памеры адной базавай велічыні.

Сродкі на правядзенне выбарачнага абследавання будуць прадугледжвацца пры фарміраванні рэспубліканскага бюджэту на чарговы фінансавы год.

З поўным тэкстам дакумента можна азнаемiцца на рускай версii сайта

Пошук

Па тыпу публікацыі:




Па нумары дакумента:

Па даце дакумента: