Пастанова Савета Міністраў

ад 25.01.2011

№ 83

Урад Беларусі ўстанавіў заданні па эканоміі рэсурсаў на 2011 год

Урад Беларусі ўстанавіў заданні па эканоміі рэсурсаў на 2011 год. Адпаведнае рашэнне прынята пастановай Савета Міністраў ад 25 студзеня 2011 года нумар 83.

У дакуменце вызначана, што паказчыкам па эканоміі рэсурсаў у 2011 годзе з'яўляюцца суадносіны тэмпаў росту затрат на вытворчасць прадукцыі (работ, паслуг) і тэмпаў росту аб'ёму вытворчасці прадукцыі (работ, паслуг) у бягучых цэнах за вылікам налічаных падаткаў і збораў з выручкі, якія разлічваюцца на падставе даных дзяржаўнай статыстычнай справаздачнасці.

Пастановай устаноўлены заданні па эканоміі рэсурсаў рэспубліканскім органам дзяржаўнага кіравання, аблвыканкамам і Мінскаму гарвыканкаму. Яны, у сваю чаргу, павінны давесці дыферэнцыравана да падпарадкаваных ім дзяржарганізацый і гаспадарчых таварыстваў паказчык па эканоміі рэсурсаў на 2011 год.

Міністэрству эканомікі ў 15-дзённы тэрмін неабходна зацвердзіць методыку разліку паказчыка па эканоміі рэсурсаў і сумесна з рэспубліканскімі органамі дзяржкіравання ажыццяўляць кантроль за яго выкананнем. Ва Урад будзе прадстаўляцца інфармацыя аб выкананні гэтага паказчыка за першае паўгоддзе і па выніках года.

Пастанова нумар 83 прынята ў адпаведнасці з Дырэктывай Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь ад 14 чэрвеня 2007 года нумар 3 "Эканомія і беражлівасць - галоўныя фактары эканамічнай бяспекі дзяржавы".​

З поўным тэкстам дакумента можна азнаемiцца на рускай версii сайта

Пошук

Па тыпу публікацыі:




Па нумары дакумента:

Па даце дакумента: