Бел | Рус | Eng PDA
Пастанова Савета Міністраў

ад 31.01.2011

№ 111

Бюджэт пражытачнага мінімуму з 1 лютага ў Беларусі павышаны да Br296 тыс. 870

У Беларусі з 1 лютага дзейнічае новы бюджэт пражытачнага мінімуму. Пастановай Савета Міністраў ад 31 студзеня 2011 года нумар 111 зацверджаны бюджэт пражытачнага мінімуму ў сярэднім на душу насельніцтва і па асноўных сацыяльна-дэмаграфічных групах у цэнах снежня 2010 года ў разліку на адзін месяц. Перыяд дзеяння гэтага сацыяльнага нарматыву - з 1 лютага па 30 красавіка 2011 года.

Так, бюджэт пражытачнага мінімуму ў сярэднім на душу насельніцтва з лютага складае Br296 тыс. 870. Для працаздольнага насельніцтва БПМ устаноўлены ў памеры Br324 тыс. 550, для пенсіянераў - Br262 тыс. 210, для дзяцей-студэнтаў - Br316 тыс. 70, для дзяцей ва ўзросце ад 3 да 16 гадоў - Br361 тыс. 310, для дзяцей ва ўзросце да 3 гадоў - Br262 тыс. 40.

Новы БПМ павысіўся на 4,9 працэнта да БПМ, які дзейнічаў з 1 лістапада 2010 года па 31 студзеня 2011 (складаў Br283 тыс. 50). Адпаведна з лютага на 4,9 працэнта ўзрастуць памеры дзяржаўных дапамог сем'ям, якія выхоўваюць дзяцей. Будуць павялічаны памеры сацыяльных пенсій, а таксама надбаўкі і павышэнні, устаноўленыя да пенсій асобных катэгорый пенсіянераў.

Бюджэт пражытачнага мінімуму штоквартальна зацвярджаецца Урадам у цэнах апошняга месяца кожнага квартала. У адпаведнасці з Законам "Аб пражытачным мінімуме ў Рэспубліцы Беларусь" БПМ прызначаны для аналізу і прагназавання ўзроўню жыцця насельніцтва, аказання дзяржаўнай сацыяльнай дапамогі малазабяспечаным грамадзянам (сем'ям), абгрунтавання мінімальных дзяржаўных сацыяльна-працоўных гарантый. БПМ уяўляе сабой вартасную велічыню мінімальнага набору матэрыяльных даброт і паслуг, неабходных для забеспячэння жыццядзейнасці чалавека і захавання яго здароўя, а таксама абавязковыя плацяжы і ўзносы.

Структура бюджэту пражытачнага мінімуму ў сярэднім на душу насельніцтва ў цэнах снежня 2010 года па артыкулах расходаў наступная: прадукты харчавання - 54,9 працэнта; плата за карыстанне жылым памяшканнем і камунальныя паслугі - 15 працэнтаў; прадметы гардэроба - 17,6 працэнта; бытавыя і транспартныя паслугі - 6,4 працэнта; тавары бытавога і гаспадарчага прызначэння - 3,3 працэнта; узносы і плацяжы - 0,6 працэнта; прадметы першай неабходнасці, санітарыі і лякарствы - 2,2 працэнта.

Бюджэт пражытачнага мінімуму для працаздольнага насельніцтва прымяняецца для вызначэння сумы ўтрымання сродкаў з наймальнікаў, якія маюць запазычанасць па выплаце заработнай платы, і базавага гранічнага нарматыву тарыфнай стаўкі першага разраду для камерцыйных арганізацый дзяржаўнай формы ўласнасці і з доляй уласнасці дзяржавы ў іх маёмасці.​

З поўным тэкстам дакумента можна азнаемiцца на рускай версii сайта

Пошук

Па тыпу публікацыі:




Па нумары дакумента:

Па даце дакумента: