Пастанова Савета Міністраў

ад 02.02.2011

№ 118

Парадак уключэння мадэлей касавых апаратаў у Дзяржрэестр спрошчаны ў Беларусі

​Парадак уключэння мадэлей касавых падсумоўваючых апаратаў у Дзяржаўны рэестр спрошчаны ў Беларусі. Такое рашэнне прынята пастановай Савета Міністраў ад 2 лютага 2011 года нумар 118.

Дакументам спрошчаны парадак унясення змяненняў і дапаўненняў у Дзяржаўны рэестр мадэлей (мадыфікацый) касавых падсумоўваючых апаратаў і спецыяльных камп'ютарных сістэм, якія выкарыстоўваюцца на тэрыторыі Беларусі, а таксама парадак давядзення звестак, што змяшчаюцца ў Дзяржрэестры, да суб'ектаў гаспадарання і падатковых органаў. Увядзенне новага парадку ў поўнай меры рэалізуе палітыку дзяржавы, накіраваную на ажыццяўленне лібералізацыі ўмоў вядзення бізнесу.

Са спрашчэннем парадку ўнясення змяненняў і дапаўненняў у Дзяржаўны рэестр выключаецца неабходнасць уключэння звестак з Дзяржрэестра ў Нацыянальны рэестр прававых актаў Беларусі, адмяняецца абавязковае апублікаванне гэтых звестак не менш як у адным перыядычным друкаваным выданні, заснаваным дзяржаўным органам.

Рашэнне аб уключэнні або выключэнні з Дзяржаўнага рэестра мадэлей касавага абсталявання будзе ўступаць у сілу з дня яго прыняцця, калі іншы тэрмін не будзе ўстаноўлены ў гэтым рашэнні.

Звесткі аб мадэлях касавага абсталявання, уключаных у Дзяржрэестр або выключаных з яго, а таксама аб унесеных у рэестр змяненнях у пяцідзённы тэрмін з дня прыняцця рашэння Дзяржстандарта будуць накіроўвацца ў Міністэрства па падатках і зборах і Нацыянальны банк і размяшчацца ў сетцы Інтэрнэт на афіцыйным сайце Дзяржстандарта.

З поўным тэкстам дакумента можна азнаемiцца на рускай версii сайта

Пошук

Па тыпу публікацыі:




Па нумары дакумента:

Па даце дакумента: