Пастанова Савета Міністраў

ад 01.02.2011

№ 116

Пералікі навукова-тэхнічных праграм на 2011 - 2015 гады і на перыяд да 2020 года зацверджаны Урадам Беларусі

​Пералікі навукова-тэхнічных праграм на 2011-2015 гады і на перыяд да 2020 года зацверджаны пастановай Савета Міністраў Беларусі нумар 116.

Дакумент прыняты ў адпаведнасці з Законам Рэспублікі Беларусь "Аб асновах дзяржаўнай навукова-тэхнічнай палітыкі" і Указам Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь ад 22 лiпеня 2010 года нумар 378 "Аб зацвярджэнні прыярытэтных напрамкаў навукова-тэхнічнай дзейнасці ў Рэспубліцы Беларусь на 2011 - 2015 гады".

Пастановай Урада зацверджаны Пералік дзяржаўных навукова-тэхнічных праграм на 2011 - 2015 гады і на перыяд да 2020 года, Пералік рэгіянальных навукова-тэхнічных праграм на 2011 - 2015 гады і на перыяд да 2020 года, а таксама Пералік дзяржаўных комплексных мэтавых навукова-тэхнічных праграм на 2011 - 2015 гады.

Пералік дзяржаўных навукова-тэхнічных праграм (ДНТП) уключае 28 праграм - у галіне энергетыкі, электронікі і мікраэлектронікі, медыцыны, бія- і нанатэхналогій, сельскай гаспадаркі, інфармацыйных тэхналогій, прыродакарыстання і аховы навакольнага асяроддзя.

Так, ДНТП "Энергетыка" прадугледжвае распрацоўку і арганізацыю ў Беларусі вытворчасцей канкурэнтаздольных устройстваў, тэхнікі і тэхналогій, якія павышаюць эфектыўнасць вытворчасці энергіі, надзейнасць работы паліўна-энергетычнага комплексу, зніжаюць выдаткі на вытворчасць электрычнай і цеплавой энергіі, змяншаюць расход энергіі на транспарт у электрычных, цеплавых і газавых сетках. Праграма "'Аграпрамкомплекс - устойлівае развіццё" накіравана на стварэнне і ўкараненне інавацыйных вытворчасцей і тэхналогій у АПК для забеспячэння харчовай бяспекі краіны і далейшага эфектыўнага развіцця галіны з выхадам на эканамічныя паказчыкі высокаразвітых еўрапейскіх дзяржаў. Паводле праграмы плануецца стварэнне комплексных інтэграцыйных структур, якія забяспечваюць увесь цыкл сельгасработ - ад атрымання раслінаводчай і жывёлагадоўчай прадукцыі высокай якасці да перапрацоўкі і збыту. Паводле дзяржпраграмы "Машынабудаванне" ў Беларусі будуць створаны новыя пакаленні аўтамабіляў, аўтобусаў, сродкаў гарадскога электратранспарту, кар'ернай тэхнікі, трактароў, самаходных і актыўна-прывадных сельскагаспадарчых і лесагаспадарчых машын.

Многае ў рамках дзяржпраграм будзе зроблена і для медыцыны. Напрыклад, ДНТП "Новыя тэхналогіі дыягностыкі і лячэння" прадугледжвае распрацоўку і ўкараненне ў практычную ахову здароўя эфектыўных і эканамічна мэтазгодных метадаў дыягностыкі, лячэння, рэабілітацыі і прафілактыкі ў пацыентаў сардэчна-сасудзістых і анкалагічных захворванняў, павышэнне эфектыўнасці лячэбных тэхналогій на аснове прымянення трансплантацыі органаў і тканак, метадаў рэгенератыўнай медыцыны, уключаючы клетачную тэрапію.

Развіццё атрымае і новы для Беларусі напрамак - па распрацоўцы і вытворчасці беспілотных лятальных апаратаў. Паводле дзяржпраграмы "БАК і тэхналогіі" будуць створаны шматфункцыянальныя беспілотныя авіяцыйныя комплексы для вядзення паветранай разведкі, маніторынгу зямной і воднай паверхняў.

Зацверджаныя пастановай нумар 116 рэгіянальныя навукова-тэхнічныя праграмы  прадугледжваюць інавацыйнае развіццё кожнай вобласці, стварэнне ўмоў для паспяховага функцыянавання ў іх прамысловага, аграрнага, будаўнічага, жыллёва-камунальнага комплексаў і сумежных вытворчасцей, рост кадравага патэнцыялу ў навукова-тэхнічнай сферы, пашырэнне ўнутраных і знешніх рынкаў збыту прадукцыі, вывядзенне тэхналогій і вытворчасцей на сусветны ўзровень.

Сярод зацверджаных дзяржаўных комплексных мэтавых навукова-тэхнічных праграм - "Энергетыка і энергаэфектыўнасць", "Хімічныя тэхналогіі", "Машынабудаванне і транспарт", "Матэрыялы і тэхналогіі", "Электронна-аптычныя тэхналогіі і прыборы", "Бяспека, папярэджанне і ліквідацыя надзвычайных сітуацый", "Развіццё аграпрамкомплексу", "Прыродныя рэсурсы і экалогія", "Архітэктура і будіндустрыя", "Інфармацыйныя і касмічныя тэхналогіі", "Біятэхналогіі", "Медыцына і фармацыя".

Пастановай нумар 116 таксама вызначаны старшыні каардынацыйных саветаў па дзяржаўных комплексных мэтавых навукова-тэхнічных праграмах на 2011 - 2015 гады, кіраўнікі гэтых праграм і іх намеснікі.

З поўным тэкстам дакумента можна азнаемiцца на рускай версii сайта

Пошук

Па тыпу публікацыі:




Па нумары дакумента:

Па даце дакумента: