Урад Беларусі пашырыў пералік тавараў для льготнага спажывецкага крэдытавання

​Урад Беларусі пашырыў пералік тавараў, для набыцця якіх грамадзянам прадастаўляюцца льготныя крэдыты. Адпаведнае рашэнне прынята пастановай Савета Міністраў ад 3 лютага 2011 года нумар 135 "Аб унясенні змяненняў і дапаўненняў у пастанову Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь ад 1 жніўня 2009 года нумар 1010".

Пастанова прынята ў адпаведнасці з Указам Прэзідэнта Беларусі ад 6 студзеня 2011 года нумар 11 "Аб унясенні змяненняў і дапаўнення ва Указ Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь ад 6 ліпеня 2009 года нумар 371".

Пералік тавараў, для набыцця якіх грамадзянам прадастаўляюцца льготныя крэдыты, пашыраны да 55 назваў за кошт уключэння ў яго трох таварных пазіцый – "лесаматэрыялы круглыя", "паркет" і  "цеплаізаляцыйныя матэрыялы". Акрамя таго, у пералік дадаткова ўключаны больш за 150 арганізацый - вытворцаў мэблі, блокаў дзвярных і аконных, жалезабетонных і бетонных вырабаў, піламатэрыялаў і іншых тавараў.

У адпаведнасці з Указам Прэзідэнта Беларусі нумар 11 Урадам і Нацыянальным банкам таксама прынята пастанова нумар 134/3, якой унесены змяненні і дапаўненні ў Палажэнне аб парадку прадастаўлення грамадзянам ільготных крэдытаў на спажывецкія патрэбы, зацверджанае пастановай Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь і Нацыянальнага банка Рэспублікі Беларусь ад 7 жніўня 2009 года нумар 1044/13. Тым самым забяспечана прывядзенне актаў заканадаўства ў адпаведнасць з Указам нумар 11.
Надрукавана з сайта www.government.by
Адрас публікацыі http://www.government.by/be/solutions/1583
надрукаваць