Бел | Рус | Eng PDA
Пастанова Савета Міністраў

ад 16.02.2011

№ 202

Урадам Беларусі прынята пастанова "Аб некаторых пытаннях праезду навучэнцаў"

У мэтах рэалізацыі даручэння Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь аб прадастаўленні падтрымкі навучэнцам пры праездзе на гарадскім пасажырскім транспарце, дадзенага Кіраўніком дзяржавы 6 снежня 2010 года ў ходзе чацвёртага Усебеларускага народнага сходу, Саветам Міністраў Беларусі прынята пастанова нумар 202 "Аб некаторых пытаннях праезду навучэнцаў ".

У адпаведансці з дакументам, навучэнцы агульнаадукацыйных устаноў і ўстаноў, якія забяспечваюць атрыманне спецыяльнай адукацыі, маюць права на бясплатны праезд на аўтамабільным транспарце агульнага карыстання рэгулярных гарадскіх зносін, гарадскім электрычным транспарце і ў метрапалітэне ад месца жыхарства (месца знаходжання) да месца вучобы і назад у перыяд з 1 верасня па 30 чэрвеня.

Дадзенае права рэалізуецца на падставе даведкі аб тым, што грамадзянін з'яўляецца навучэнцам або выхаванцам установы адукацыі з называннем месца жыхарства (месца знаходжання) і месца вучобы.

Расходы па бясплатнаму праезду навучэнцаў будуць ажыццяўляцца за кошт уласных сродкаў арганізацый, якія выконваюць перавозку аўтамабільным транспартам агульнага карыстання рэгулярных гарадскіх зносін, гарадскім электрычным транспартам і ў метрапалітэне.

У дакуменце таксама прадугледжана, што кіраўнікі ПТВ, ССНУ і ВНУ могуць аказваць маючым патрэбу навучэнцам і студэнтам дзённай формы атрымання адукацыі матэрыяльную дапамогу для аплаты праезду на аўтамабільным транспарце агульнага карыстання рэгулярных гарадскіх зносін, гарадскім электрычным транспарце і ў метрапалітэне. Матэрыяльная дапамога можа быць аказана па заяве навучэнца або студэнта на падставе хадайніцтва пастаянна дзеючай камісіі па аказанню матэрыяльнай дапамогі на праезд, якая ствараецца ва ўстанове адукацыі ва ўстаноўленым парадку.

Пастанова нумар 202 уступае ў сілу пасля яе афіцыйнага апублікавання.​

З поўным тэкстам дакумента можна азнаемiцца на рускай версii сайта

Пошук

Па тыпу публікацыі:




Па нумары дакумента:

Па даце дакумента: