Бел | Рус | Eng PDA
Пастанова Савета Міністраў

ад 24.02.2011

№ 235

Беларусь з 1 сакавіка павышае стаўкі экспартных пошлін на нафту і нафтапрадукты

​Беларусь з 1 сакавіка 2011 года павышае стаўкі экспартных пошлін на нафту і нафтапрадукты, вывозімыя з тэрыторыі рэспублікі за межы мытнай тэрыторыі Мытнага саюза. Адпаведнае рашэнне прынята пастановай Савета Міністраў ад 24 лютага 2011 года нумар 235.

Стаўка вывазной мытнай пошліны на 1 т сырой нафты з 1 сакавіка бягучага года складзе $365, нафты з утрыманнем серы - $150,4.

На светлыя нафтапрадукты (лёгкія дыстыляты, сярэднія дыстыляты, газойлі) будзе ўстаноўлена пошліна $244,6 за 1 т.

Пошліна на цёмныя нафтапрадукты (вадкае паліва, масла, адпрацаваныя нафтапрадукты) складзе $170,4, на прапан, бутаны, этылен, прапілен, бутылен і бутадыен, іншыя звадкаваныя газы - $150,2, нафтавы вазелін, мінеральныя воскі і аналагічныя прадукты - $170,4.

Стаўка вывазной мытнай пошліны на 1 т нафтавага коксу і бітуму, іншых астаткаў ад перапрацоўкі нафты або нафтапрадуктаў, атрыманых з бітумінозных парод, будзе складаць $170,4, бензолу, талуолу, ксілолаў - $244,6.

З поўным тэкстам дакумента можна азнаемiцца на рускай версii сайта

Пошук

Па тыпу публікацыі:




Па нумары дакумента:

Па даце дакумента: