Беларусь з 1 сакавіка павышае стаўкі экспартных пошлін на нафту і нафтапрадукты |
|
Беларусь з 1 сакавіка 2011 года павышае стаўкі экспартных пошлін на нафту і нафтапрадукты, вывозімыя з тэрыторыі рэспублікі за межы мытнай тэрыторыі Мытнага саюза. Адпаведнае рашэнне прынята пастановай Савета Міністраў ад 24 лютага 2011 года нумар 235. Стаўка вывазной мытнай пошліны на 1 т сырой нафты з 1 сакавіка бягучага года складзе $365, нафты з утрыманнем серы - $150,4. На светлыя нафтапрадукты (лёгкія дыстыляты, сярэднія дыстыляты, газойлі) будзе ўстаноўлена пошліна $244,6 за 1 т. Пошліна на цёмныя нафтапрадукты (вадкае паліва, масла, адпрацаваныя нафтапрадукты) складзе $170,4, на прапан, бутаны, этылен, прапілен, бутылен і бутадыен, іншыя звадкаваныя газы - $150,2, нафтавы вазелін, мінеральныя воскі і аналагічныя прадукты - $170,4. Стаўка вывазной мытнай пошліны на 1 т нафтавага коксу і бітуму, іншых астаткаў ад перапрацоўкі нафты або нафтапрадуктаў, атрыманых з бітумінозных парод, будзе складаць $170,4, бензолу, талуолу, ксілолаў - $244,6. |
|
Надрукавана з сайта www.government.by Адрас публікацыі http://www.government.by/be/solutions/1592 |
надрукаваць |