Пастанова Савета Міністраў

ад 28.02.2011

№ 248

Прэміі Урада Беларусі за дасягненні ў галіне якасці 2010 года прысуджаны 20 арганізацыям

​Прэміі Урада Рэспублікі Беларусь за дасягненні ў галіне якасці 2010 года прысуджаны дваццаці прадпрыемствам і арганізацыям. Такое рашэнне прынята пастановай Савета Міністраў нумар 248.

Прэмія прысуджана за ўкараненне высокаэфектыўных метадаў кіравання якасцю і забеспячэнне на гэтай аснове выпуску канкурэнтаздольнай прадукцыі (аказання паслуг).

Лаўрэатамі Прэміі Урада Рэспублікі Беларусь за дасягненні ў галіне якасці 2010 года сталі ДУ "Рэспубліканскі навукова-практычны цэнтр радыяцыйнай медыцыны і экалогіі чалавека" (Гомель), ЗАТ "Маладзечнамэбля", НП РУП "Белгазтэхніка" (Мінск), ТАА "Завод аўтамабільных прычэпаў і кузаваў "МАЗ-Купава" (Мінск), адкрытыя акцыянерныя таварыствы "Віцебскі мясакамбінат", "Гродзенскі мясакамбінат", "Магілёўхімвалакно", "Мазырскі нафтаперапрацоўчы завод", "Малочны Свет"(Гродна), "Аршанскі станкабудаўнічы завод "Чырвоны барацьбіт", "Прадтавары" (Брэст) і "Савушкін прадукт" (Брэст), ВРУП "Беларускі цэментны завод" (Касцюковічы), РУП "Рэчыцкі завод вырабаў з металу", рэспубліканскае ўнітарнае прадпрыемства электрасувязі "Белтэлекам" (Мінск), СП ЗАТ "Міжнародны дзелавы альянс" (Мінск), СП ЗАТ "Мілавіца" (Мінск), філіял лакаматыўнага дэпо г.Ліда транспартнага рэспубліканскага ўнітарнага прадпрыемства "Баранавіцкае аддзяленне Беларускай чыгункі", Беларускі дзяржаўны тэхналагічны ўніверсітэт (Мінск) і Гродзенскі дзяржаўны ўніверсітэт імя Янкі Купалы.

Акрамя таго, звання дыпламантаў конкурсу на саісканне Прэміі Урада Рэспублікі Беларусь за дасягненні ў галіне якасці 2010 года ўдастоены ААТ "Брэсцкі электратэхнічны завод", РУП "Навукова-практычны цэнтр Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі па механізацыі сельскай гаспадаркі" (Мінск), рэспубліканскае ўнітарнае прадпрыемства па інжынерных пошуках, праектаванню аўтамабільных дарог, аэрадромаў і штучных збудаванняў на іх "Белдзіпрадар" (Мінск).

Арганізацыям - удзельнікам конкурсу 2010 года, што з'яўляюцца лаўрэатамі конкурсаў 2005-2007 гадоў, якія пацвердзілі высокі ўзровень якасці прадукцыі, паслуг і кіравання вытворчасцю і не сталі пераможцамі конкурсу 2010 года, прадастаўлена права выкарыстоўваць выяву эмблемы Прэміі ў маркіроўцы тавараў, дакументацыі, рэкламе на працягу двух гадоў. Такое права атрымалі 20 прадпрыемстваў. Гэта беларуска-расійскае СП "Брэстгазаапарат" ААТ, КУП "Гарадскі малочны завод нумар 1" (Мінск), адкрытыя акцыянерныя таварыствы "АГАТ-сістэмы кіравання" (Мінск), "Беларускі аўтамабільны завод" (Жодзіна), "Бярозаўскі мясакансервавы камбінат", "Брэсцкі панчошны камбінат", "Брэсцкі электратэхнічны завод", "Віцебскія дываны", "Кобрынскі масларобна-сыраробны завод", "Камінтэрн" (Гомель), "Краснасельскбудматэрыялы", "Стужка" (Магілёў), "Мінскі маторны завод", "Мінскжалезабетон", "Пінскі мясакамбінат" , "Пастаўскі малочны завод", "Світанак" (Жодзіна), а таксама РУП "Гасцінічны комплекс "Юбілейны" (Мінск), СААТ "Камунарка" (Мінск), філіял "Завод Ювелір" рэспубліканскага алмазаапрацоўчага ўнітарнага прадпрыемства "Гомельскае ВА "Крышталь".

Конкурс на саісканне Прэміі Урада за дасягненні ў галіне якасці праводзіцца ў Беларусі штогод у адпаведнасці з пастановай Савета Міністраў ад 5 лістапада 1998 года нумар 1705. З 1999 па 2009 год лаўрэатамі Прэміі сталі больш як 170 арганізацый розных галін прамысловасці і сферы паслуг.

З поўным тэкстам дакумента можна азнаемiцца на рускай версii сайта

Пошук

Па тыпу публікацыі:




Па нумары дакумента:

Па даце дакумента: