Пастанова Савета Міністраў

ад 10.03.2011

№ 290

Урадам Беларусі ўнесены змяненні і дапаўненні ў Дзяржпраграму падтрымкі малога прадпрымальніцтва на 2010-2012 гады

Урадам Беларусі зацверджана новая рэдакцыя Дзяржаўнай праграмы падтрымкі малога прадпрымальніцтва ў Рэспубліцы Беларусь на 2010-2012 гады, зацверджанай пастановай Савета Міністраў ад 28 снежня 2009 года нумар 1721. Адпаведнае рашэнне прынята пастановай Урада ад 10 сакавіка 2011 года нумар 290.

Дакумент прыняты ў адпаведнасці з Законам "Аб падтрымцы малога і сярэдняга прадпрымальніцтва" ад 1 ліпеня 2010 года і Дырэктывай Прэзідэнта Беларусі нумар 4 "Аб развіцці прадпрымальніцкай ініцыятывы і стымуляванні дзелавой актыўнасці ў Рэспубліцы Беларусь".

Пастанова нумар 290 дапаўняе Дзяржпраграму падтрымкі малога прадпрымальніцтва на 2010-2012 гады паняццем "сярэдняе прадпрымальніцтва" і увядзеннем новага паказчыка - "тэмп росту колькасці занятых у сферы сярэдняга прадпрымальніцтва". Прадугледжваецца таксама карэкціроўка аб'ёмаў фінансавання мерапрыемстваў па рэалізацыі праграмы.

Акрамя таго, у Дзяржпраграму ўключаны мерапрыемствы, накіраваныя на рэалізацыю палажэнняў Дырэктывы нумар 4. У прыватнасці, запланаваны падрыхтоўка Закона Беларусі "Аб дзяржаўна-прыватным партнёрстве", правядзенне практычнай канферэнцыі па пытаннях ажыццяўлення прадпрымальніцкай дзейнасці (падаткаабкладанне, бухгалтарскі ўлік і справаздачнасць). Намечана таксама распрацоўка, стварэнне і папулярызацыя інтэрнэт-сайта пры камітэце эканомікі Мінскага аблвыканкама ў мэтах аператыўнага асвятлення пытанняў прадпрымальніцкай дзейнасці, правядзення анлайн-апытанняў, канферэнцый, гарачых ліній з суб'ектамі прадпрымальніцтва, якія садзейнічаюць фарміраванню спрыяльнага бізнес-клімату і інвестыцыйнай прывабнасці Мінскай вобласці.

Праведзена карэкціроўка праграмы на 2011 год. Гэта выклікана ўдакладненнем аб'ёмаў фінансавання аблвыканкамамі і Мінскім гарвыканкамам мерапрыемстваў па яе рэалізацыі. У тым ліку па Мінску адбылося павелічэнне аб'ёму фінансавання банкамі льготных крэдытаў з прыцягненнем сродкаў мясцовых бюджэтаў. Павялічаны аб'ёмы сродкаў, накіраваных Мінскім аблвыканкамам і Мінскім гарвыканкамам на стварэнне і падтрымку інкубатараў малога прадпрымальніцтва, цэнтраў падтрымкі малога прадпрымальніцтва.

З поўным тэкстам дакумента можна азнаемiцца на рускай версii сайта

Пошук

Па тыпу публікацыі:




Па нумары дакумента:

Па даце дакумента: