Бел | Рус | Eng PDA
Пастанова Савета Міністраў

ад 16.03.2011

№ 327

Камісія па прафілактыцы вытворчага траўматызму і прафзахваральнасці створана пры Урадзе Беларусі

Пры Савеце Міністраў Рэспублікі Беларусь створана пастаянна дзеючая Камісія па прафілактыцы вытворчага траўматызму і прафесійнай захваральнасці. Адпаведнае рашэнне прынята пастановай Урада ад 16 сакавіка 2011 года нумар 327, якой зацверджаны Палажэнне аб Камісіі і яе склад.

Старшынёй Камісіі назначаны Намеснік Прэм'ер-міністра Беларусі Анатоль Тозік, намеснікам старшыні – Міністр працы і сацыяльнай абароны Мар'яна Шчоткіна. У склад камісіі ўвайшлі кіруючыя работнікі Міністэрства аховы здароўя, Мінтранса, МНС, МУС, Мінэнерга, Мінпрацы і сацабароны, Мінсельгасхарча, Дзяржстандарта, а таксама прадстаўнік Федэрацыі прафсаюзаў Беларусі.

Камісія па прафілактыцы вытворчага траўматызму і прафесійнай захваральнасці пры Савеце Міністраў Рэспублікі Беларусь з'яўляецца пастаянна дзеючым калегiяльным органам па выпрацоўцы прапаноў і забеспячэнню ўзаемадзеяння дзяржорганаў і прафсаюзаў па прафілактыцы вытворчага траўматызму і профзахваральнасці.

Сярод асноўных задач - аналіз узроўню вытворчага траўматызму і прафесійнай захваральнасці, разгляд праектаў дзяржаўных мэтавых праграм паляпшэння ўмоў і аховы працы і іншых дзяржпраграм, якія садзейнічаюць зніжэнню вытворчага траўматызму і прафзахваральнасці.

Камісія будзе каардынаваць работу па падрыхтоўцы прапаноў аб удасканаленні нарматыўнай прававой базы па ахове працы, аб фарміраванні сістэмы эканамічных, сацыяльных, арганізацыйных, навукова-тэхнічных, прававых мер, накіраваных на прафілактыку вытворчага траўматызму і прафесійнай захваральнасці. Камісія таксама арганізуе работу па ўдасканаленню форм і метадаў кантрольнай (нагляднай) дзейнасці ў частцы спынення парушэнняў заканадаўства, якія ствараюць пагрозу жыццю і здароўю працуючых.

Камісія мае права ўносіць прапановы аб прыцягненні да адказнасці службовых асоб дзяржаўных органаў і іншых арганізацый, якія не забяспечылі выкананне службовых абавязкаў па ахове працы. ​

З поўным тэкстам дакумента можна азнаемiцца на рускай версii сайта

Пошук

Па тыпу публікацыі:




Па нумары дакумента:

Па даце дакумента: