Бел | Рус | Eng PDA
Пастанова Савета Міністраў

ад 17.03.2011

№ 341

Паказчыкі па зніжэнню спажывання светлых нафтапрадуктаў на 2011 год зацверджаны Урадам Беларусі

Пастановай Савета Міністраў нумар 341 у Беларусі зацверджаны паказчыкі па зніжэнню спажывання светлых нафтапрадуктаў (бензіну, газы, паліва дызельнага, біядызельнага і маторнага) на 2011 год.

Дакумент прыняты ў мэтах забеспячэння выканання ў 2011 годзе паказчыка па зніжэнню энергаёмістасці валавога ўнутранага прадукту, зацверджанага Указам Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь ад 19 лістапада 2010 года нумар 596 "Аб зацвярджэнні важнейшых параметраў прагнозу сацыяльна-эканамічнага развіцця Рэспублікі Беларусь на 2011 год".

У адпаведнасці з пастановай, Мінгандлю, Мінсувязі, Мінпраму, Мінінфарму, Дзяржпагранкамітэту паказчык па зніжэнню спажывання светлых нафтапрадуктаў у 2011 годзе ўстаноўлены на ўзроўні 5 працэнтаў; Мінспорту, МНС, Мінпрыроды, Мінтрансу, Мінсельгасхарчу, Мінадукацыі, Мінлясгасу, Мінкультуры, Міністэрству аховы здароўя, Мінжылкамгасу, Дзяржкамваенпраму, Кіраўніцтву справамі Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь - 4 працэнты, Мінбудархітэктуры - 3,5 працэнта; Белкаапсаюзу - 2 працэнты; Мінабароны і МУС - 1 працэнт.

Для ДВА "Белэнерга" і ААТ "Белтрансгаз" паказчык устаноўлены на ўзроўні 4 працэнтаў, ДВА "Белпалівагаз" – 3 працэнтаў. Канцэрнам "Белбіяфарм", "Беллеспаперапрам", "Белдзяржхарчпрам" даведзены паказчык на ўзроўні 5 працэнтаў, "Беллегпрам" і "Белнафтахім" - 4 працэнты. У аблвыканкамаў і Мінскага гарвыканкама без уліку спажывання насельніцтвам паказчык па зніжэнню спажывання светлых нафтапрадуктаў у 2011 годзе павінен скласці 4 працэнты.

Рэспубліканскім органам дзяржкіравання і іншым дзяржарганізацыям, падпарадкаваным Ураду, аблвыканкамам і Мінскаму гарвыканкаму даручана ў месячны тэрмін з моманту ўступлення ў дзеянне пастановы нумар 341 распрацаваць і па ўзгадненню з Дэпартаментам па энергаэфектыўнасці Дзяржстандарта зацвердзіць арганізацыйна-тэхнічныя мерапрыемствы, накіраваныя на эканомію светлых нафтапрадуктаў (бензіну, газы, паліва дызельнага, біядызельнага і маторнага) у 2011 годзе. Штоквартальна, пачынаючы са справаздачы за студзень-чэрвень бягучага года, яны абавязаны прадстаўляць у дэпартамент па энергаэфектыўнасці інфармацыю аб выкананні гэтых мерапрыемстваў.

З поўным тэкстам дакумента можна азнаемiцца на рускай версii сайта

Пошук

Па тыпу публікацыі:




Па нумары дакумента:

Па даце дакумента: