Бел | Рус | Eng PDA
Пастанова Савета Міністраў

ад 21.03.2011

№ 348

Урадам Беларусі зацверджаны планы прыватызацыі і пераўтварэння прадпрыемстваў у ААТ на 2011-2013 гады

Урадам Беларусі зацверджаны план прыватызацыі аб'ектаў прыватызацыі, якія знаходзяцца ва ўласнасці Рэспублікі Беларусь, на 2011-2013 гады і план пераўтварэння рэспубліканскіх унітарных прадпрыемстваў у адкрытыя акцыянерныя таварыствы на 2011-2013 гады. Адпаведнае рашэнне прынята пастановай Савета Міністраў ад 21 сакавіка 2011 года нумар 348.

Дакумент прыняты ў адпаведнасці з артыкулам 10 Закона Рэспублікі Беларусь ад 19 студзеня 1993 года "Аб прыватызацыі дзяржаўнай маёмасці і пераўтварэнні дзяржаўных унітарных прадпрыемстваў у адкрытыя акцыянерныя таварыствы" у рэдакцыі Закона Рэспублікі Беларусь ад 16 ліпеня 2010 года.

У план прыватызацыі аб'ектаў, якія знаходзяцца ва ўласнасці Рэспублікі Беларусь, на 2011-2013 гады ўключаны 244 гаспадарчых таварыства, акцыі (долі ў статутных фондах) якіх падлягаюць прыватызацыі, а таксама адно рэспубліканскае ўнітарнае прадпрыемства, маёмасны комплекс якога падлягае прыватызацыі. Сярод найбольш буйных ААТ, якія ўвайшлі ў пералік, - прадпрыемствы машынабудавання, якія ўваходзяць у сістэму Міністэрства прамысловасці, - адкрытыя акцыянерныя таварыствы "Баранавіцкі завод станкапрылад", "Барысаўскі інструментальны завод", "Брэстмаш", "Віцебскі прыборабудаўнічы завод", "ВаўМет" (Ваўкавыск), "Тэхнапрыбор" (Магілёў).

У 2011 годзе будуць прадстаўлены да прыватызацыі акцыі 17 ААТ Міністэрства энергетыкі. У іх ліку - адкрытыя акцыянерныя таварыствы "Баранавічыгазбуд", "Белгазбуд" (Мінск), "Белаазёрскі энергамеханічны завод", "Белэнергааўтаматыка" (Мінск), "Гомельгазбуд". У план прыватызацыі таксама ўключана рэспубліканскае ўнітарнае прадпрыемства сістэмы Мінэнерга, маёмасны комплекс якога падлягае прыватызацыі ў 2011 годзе - гэта Магілёўскае рэспубліканскае ўнітарнае прадпрыемства электраэнергетыкі "Магілёўэнерга" (філіял "Бабруйскі завод драўнянавалакністых пліт").

У канцэрне "Белнафтахім" на продаж будуць выстаўляцца акцыі чатырох прадпрыемстваў. Гэта ААТ "Гродзенскі механічны завод", "Медпласт" (Гомель), "Прамжылбуд" (Магілёў), "Рэчыцкі тэкстыль".

Таксама ў плане шмат прадпрыемстваў Мінбудархітэктуры. Гэта ААТ "Баранавіцкі камбінат жалезабетонных канструкцый", "Гомельжалезабетон", "Забудова" (пасёлак Чысць, Маладзечанскі раён). У пералік увайшлі і аўтатранспартныя прадпрыемствы Мінтранса, прадпрыемствы канцэрнаў "Белдзяржхарчпрам", "Беллегпрам", "Беллеспаперапрам", міністэрстваў сувязі і камунікацый, адукацыі, гандлю, культуры.

План пераўтварэння рэспубліканскіх унітарных прадпрыемстваў у адкрытыя акцыянерныя таварыствы на 2011-2013 гады ўключае 134 РУП. Сюды ўвайшлі даччыныя прадпрыемствы "Беларуснафты", у прыватнасці рэспубліканскія даччыныя ўнітарныя прадпрыемствы па забеспячэнню нафтапрадуктамі "Беларуснафта-Магілёўаблнафтапрадукт", "Беларуснафта-Гомельаблнафтапрадукт", "Беларуснафта-Гроднааблнафтапрадукт". У гэтым пераліку знаходзяцца рэспубліканскае ўнітарнае прадпрыемства "Вытворчае аб'яднанне "Беларуснафта" (Гомель), а таксама РУП "Светлагорскае вытворчае аб'яднанне "Хімвалакно".

Намечана пераўтварэнне шэрагу лікёра-гарэлачных прадпрыемстваў канцэрна "Белдзяржхарчпрам". Гэта вытворча-гандлёвае рэспубліканскае ўнітарнае прадпрыемства "Мінск Крышталь", РВУП "Брэсцкі лікёра-гарэлачны завод "Белалка", РВУП "Гродзенскі лікёра-гарэлачны завод "Неманофф" і іншыя.

Сярод прадпрыемстваў Мінтранса, плануемых да акцыянавання, - рэспубліканскія ўнітарныя прадпрыемствы "Нацыянальная авіякампанія "Белавія", "Авіякампанія Гомельавія", "Авіякампанія Гродна".

Увайшлі ў план пераўтварэння і буйныя прадпрыемствы Міністэрства прамысловасці. Гэта РУП "Мінскі трактарны завод" і прадпрыемствы, якія ўваходзяць у ВА "МТЗ", РУП "Беларускі металургічны завод", РУП "Гомельскі завод сельскагаспадарчага машынабудавання "Гомсельмаш", рэспубліканскае канструктарскае ўнітарнае прадпрыемства "ГСКБ па збожжаўборачнай і кормаўборачнай тэхніцы" (Гомель), РУП "Рэчыцкі метызны завод".

У адпаведнасці з пастановай нумар 348, рэспубліканскія органы дзяржаўнага кіравання ў двухмесячны тэрмін павінны прадставіць у Дзяржаўны камітэт па маёмасці прапановы аб колькасці падлягаючых прыватызацыі акцый адкрытых акцыянерных таварыстваў, названых у плане прыватызацыі, і спосабе іх прыватызацыі. У выпадку прыватызацыі акцый шляхам продажу па конкурсу павінны быць прадстаўлены прапановы аб умовах конкурсу, а таксама гадавыя бухгалтарскія балансы гэтых таварыстваў на 1 студзеня 2011 года.

Да 15 красавіка 2012 года і да 15 красавіка 2013 года ў Дзяржкаммаёмасць будуць прадстаўляцца гадавыя бухгалтарскія балансы адпаведна на 1 студзеня 2012 года і на 1 студзеня 2013 года адкрытых акцыянерных таварыстваў, названых у плане прыватызацыі, акцыі якіх не былі прададзены.

З поўным тэкстам дакумента можна азнаемiцца на рускай версii сайта

Пошук

Па тыпу публікацыі:




Па нумары дакумента:

Па даце дакумента: