Бел | Рус | Eng PDA
Пастанова Савета Міністраў

ад 24.03.2011

№ 373

Дзяржпраграма развіцця турызму на 2011 - 2015 гады зацверджана Урадам Беларусі

Дзяржаўная праграма развіцця турызму ў Рэспубліцы Беларусь на 2011 - 2015 гады зацверджана пастановай Савета Міністраў ад 24 сакавіка 2011 года нумар 373.

Згодна з праграмай, экспарт турыстычных паслуг да 2015 года павінен вырасці ў 3,5 раза і скласці $510 млн. Дзяржпраграмай прадугледжана будаўніцтва і рэканструкцыя больш як 200 турыстычных аб'ектаў, уключаючы комплексы, паляўнічыя дамы і помнікі культуры.

У дзяржпраграме прадугледжана істотнае скарачэнне долі бюджэтнага фінансавання. Так, толькі на 18 працэнтаў праграма будзе фінансавацца з бюджэту, астатняе складуць сродкі з пазабюджэтных крыніц.

Вялікая ўвага ўдзелена гасцінічнаму напрамку, асабліва асобнаму сектару Мінска, які ў 2014 годзе павінен прыняць чэмпіянат свету па хакею. Для інвестараў вызначаны 28 пляцовак пад будаўніцтва гасцінічных комплексаў, па 14 з іх ужо ёсць канкрэтныя праекты. Бліжэй да 2014 года колькасць даступных пад будаўніцтва гасцініц пляцовак можа быць павялічана.

Развіццю турызму часткова прысвечаны і іншыя праграмы, уключаючы Дзяржаўную праграму сацыяльна-эканамічнага развіцця і комплекснага выкарыстання прыродных рэсурсаў Прыпяцкага Палесся на 2010-2015 гады і Дзяржаўную праграму развіцця курортнай зоны Нарачанскага рэгіёну на 2011-2015 гады. Увогуле да 2015 года ў Беларусі плануецца пабудаваць і рэканструяваць больш за 1,1 тыс. турыстычных аб'ектаў.

З поўным тэкстам дакумента можна азнаемiцца на рускай версii сайта

Пошук

Па тыпу публікацыі:




Па нумары дакумента:

Па даце дакумента: