Бел | Рус | Eng PDA
Пастанова Савета Міністраў

ад 25.03.2011

№ 378

Рэспубліканскі міжведамасны савет па рэформе ў будаўнічай галіне і сферы ЖКГ створаны ў Беларусі

Рэспубліканскі міжведамасны савет па правядзенню рэформы ў будаўнічай галіне і сферы жыллёва-камунальнай гаспадаркі створаны ў Беларусі. Адпаведнае рашэнне прынята пастановай Савета Міністраў ад 25 сакавіка 2011 года нумар 378, якой зацверджаны Палажэнне аб савеце і яго склад.

Рэспубліканскі міжведамасны савет ствараецца для калегіяльнага разгляду пытанняў у галіне ўдасканалення і рэалізацыі дзяржаўнай жыллёвай палітыкі, правядзення рэформы ў будаўнічай галіне і сферы ЖКГ.

Асноўнымі задачамі міжведамаснага савета з'яўляюцца выпрацоўка прапаноў па ўдасканаленню тарыфнай палітыкі ў галіне аказання жыллёва-камунальных паслуг і зніжэнню затрат на іх аказанне, арганізацыя распрацоўкі мерапрыемстваў па ўдасканаленню метадаў работы ў будаўнічай галіне, сферы ЖКГ і кіравання развіццём комплекснай забудовы і добраўпарадкаваннем населеных пунктаў, распрацоўка мер па павышэнню інвестыцыйнай прывабнасці будаўнічай галіны і жыллёва-камунальнай гаспадаркі, прыцягненню новых крыніц фінансавання жыллёвага будаўніцтва. Акрамя таго, міжведамасны савет будзе каардынаваць дзейнасць дзяржаўных органаў па распрацоўцы і рэалізацыі прававых, арганізацыйных і эканамічных мер па ажыццяўленню дзяржаўнай палітыкі ў галіне будаўніцтва і жыллёва-камунальнай гаспадаркі.

У ходзе выканання пастаўленых перад ім задач савет мае права праводзіць маніторынг рэалізацыі дзяржаўных праграм у галіне будаўніцтва, ЖКГ, калегіяльна разглядаць праекты нарматыўных прававых актаў, якія рэгламентуюць правядзеннне рэформы ў будаўнічай галіне і сферы жыллёва-камунальнай гаспадаркі, а таксама прыцягваць для ўдзелу ў рабоце спецыялістаў дзяржаўных органаў, навуковых арганізацый і членаў грамадскіх аб'яднанняў.

Пасяджэнні савета будуць праводзіцца па меры неабходнасці (але не радзей як адзін раз у месяц) старшынёй міжведамаснага савета – Намеснікам Прэм'ер-міністра Беларусі Анатолем Калініным. У час яго адсутнасці пасяджэнні міжведамаснага савета будуць праводзіцца намеснікам старшыні савета – Міністрам архітэктуры і будаўніцтва Анатолем Нічкасавым.

Рашэнні будуць прымацца большасцю галасоў членаў савета, якія прысутнічаюць на пасяджэнні. Пры роўнасці галасоў прынятым будзе лічыцца рашэнне, за якое прагаласаваў старшыня міжведамаснага савета, у час яго адсутнасці - намеснік старшыні міжведамаснага савета.

З поўным тэкстам дакумента можна азнаемiцца на рускай версii сайта

Пошук

Па тыпу публікацыі:




Па нумары дакумента:

Па даце дакумента: