Бел | Рус | Eng PDA
Пастанова Савета Міністраў

ад 28.03.2011

№ 389

Праект Закона "Аб дзяржаўным прагназаванні і праграмах сацыяльна-эканамічнага развіцця" павінен быць прадстаўлены ва Урад Беларусі да 31 мая 2011 года

Урадам Беларусі створана міжведамасная рабочая група для падрыхтоўкі праекта Закона Рэспублікі Беларусь "Аб дзяржаўным прагназаванні і праграмах сацыяльна-эканамічнага развіцця Рэспублікі Беларусь". Адпаведнае рашэнне прынята пастановай Савета Міністраў ад 28 сакавіка 2011 года нумар 389.

Кіраўніком групы прызначаны Намеснік Прэм'ер-міністра Беларусі Сяргей Румас. У яе склад увайшлі Міністр эканомікі Мікалай Снапкоў, прадстаўнікі Нацыянальнага банка, Мінэканомікі, Мінфіна, Белстата, Нацыянальнай акадэміі навук, іншых устаноў.

Міжведамасная рабочая група будзе каардынаваць работу рэспубліканскіх органаў дзяржкіравання, мясцовых выканаўчых і распарадчых органаў па падрыхтоўцы праекта Закона. Пры неабходнасці ва ўстаноўленым парадку да работы будуць прыцягвацца іншыя спецыялісты дзяржорганаў.

Міністэрству эканомікі даручана да 31 мая 2011 года прадставіць праект Закона Рэспублікі Беларусь "Аб дзяржаўным прагназаванні і праграмах сацыяльна-эканамічнага развіцця Рэспублікі Беларусь" у Савет Міністраў Рэспублікі Беларусь.

З поўным тэкстам дакумента можна азнаемiцца на рускай версii сайта

Пошук

Па тыпу публікацыі:




Па нумары дакумента:

Па даце дакумента: