Пастанова Савета Міністраў

ад 28.03.2011

№ 392

Урад Беларусі з 1 красавіка ўстанавіў новыя стаўкі экспартных пошлін на нафту і нафтапрадукты

Урад Беларусі з 1 красавіка 2011 года ўстанавіў новыя стаўкі экспартных пошлін на нафту і нафтапрадукты, якія вывозяцца з тэрыторыі рэспублікі за межы мытнай тэрыторыі Мытнага саюза. Адпаведнае рашэнне прынята пастановай Савета Міністраў ад 28 сакавіка 2011 года нумар 392.

Так, стаўка вывазной мытнай пошліны на 1 т сырой нафты з 1 красавіка бягучага года складзе $423,7, нафты з утрыманнем серы - $191.

На светлыя нафтапрадукты (лёгкія дыстыляты, сярэднія дыстыляты, газойлі) будзе ўстаноўлена пошліна $283,9 за 1 т.

Пошліна на цёмныя нафтапрадукты (вадкае паліва, масла, адпрацаваныя нафтапрадукты) складзе $197,9, на прапан, бутаны, этылен, прапілен, бутылен і бутадыен, іншыя звадкаваныя газы - $91, нафтавы вазелін, мінеральныя воскі і аналагічныя прадукты - $197,9.

Стаўка вывазной мытнай пошліны за 1 т нафтавага коксу і бітуму, іншых астаткаў ад перапрацоўкі нафты або нафтапрадуктаў, атрыманых з бітумінозных парод, будзе складаць $197,9, бензолу, талуолу, ксілолаў - $283,9.

З поўным тэкстам дакумента можна азнаемiцца на рускай версii сайта

Пошук

Па тыпу публікацыі:




Па нумары дакумента:

Па даце дакумента: