Пастанова Савета Міністраў

ад 22.03.2011

№ 352

Унутраная аддзелка жылля, пабудаванага па льготных крэдытах, будзе праводзіцца па жаданню грамадзян

У Беларусі жылыя дамы, што будуюцца для грамадзян, якія маюць патрэбу ў паляпшэнні жыллёвых умоў, могуць прымацца ў эксплуатацыю без абавязковай унутранай аддзелкі. Такое рашэнне прынята пастановай Савета Міністраў ад 22 сакавіка 2011 года нумар 352, якой унесены змяненні ў Палажэнне аб парадку прыёмкі аб'ектаў у эксплуатацыю, зацверджанае пастановай Савета Міністраў ад 29 лістапада 1991 года нумар 452.

У адпаведнасці з пастановай нумар 352, жылыя дамы (часткі кватэр у іх) жыллёва-будаўнічых кааператываў для грамадзян, якія стаяць на ўліку маючых патрэбу ў паляпшэнні жыллёвых умоў (як і жылыя дамы, што будуюцца за кошт пазабюджэтных сродкаў і крэдытаў банкаў), могуць прымацца ў эксплуатацыю без выканання ў поўным аб'ёме падрыхтоўчых работ пад аддзелку сцен і столі (акрамя тынкавання), работ па ўнутранай аддзелцы памяшканняў (наклейванне шпалераў, фарбаванне, абліцоўванне), без пакрыцця падлогі (акрамя дашчанай), без убудаванай мэблі, без устаноўкі дзвярных блокаў у міжпакаёвых перагародках, сантэхнічных прыбораў і абсталявання (акрамя ўнітазаў, прыбораў уліку вады і газу), электрычных пліт, а жылыя дамы ў сельскай мясцовасці без выканання работ па добраўпарадкаванню гаспадарчых пабудоў, пакрыццяў праездаў і дарожак, агароджы і азелянення, пры наяўнасці пісьмовай згоды заказчыка (інвестара), жыльцоў і ўнясенні адпаведных змяненняў у праектна-каштарысную дакументацыю і дагавор будаўнічага падраду.

Пастанова нумар 352 уступае ў сілу пасля афіцыйнага апублікавання і распаўсюджвае сваё дзеянне на адносіны, што ўзніклі з 1 студзеня 2011 года.

З поўным тэкстам дакумента можна азнаемiцца на рускай версii сайта

Пошук

Па тыпу публікацыі:




Па нумары дакумента:

Па даце дакумента: